Мацоні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мацун, поданы да столу (Арменія).

Мацу́н (арм.: մածուն), або Мацо́ні (груз. მაწონი) — кісламалочны напой армянскага паходжання з ферментаванага малака[1], традыцыйны элемент армянскай[2][3] і грузінскай[1] нацыянальных кухняў. Шырока пашыраны на Каўказе, у Малой Азіі і на Блізкім Усходзе. Гатуецца з паранага малака кароў, авечак, коз, буйвалаў ці іх сумесі.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Слова мацун (арм.: մածուն), якое перакладаецца з армянскай мовы як «кіслае малако», паходзіць ад дзеясловаў манул (մածնուլ) «кіснуць, згортвацца» і мацуц’анел (մածուցանել) «заквашваць»[4][5][6]. Меркавана слова ўзыходзіць да агульнага індаеўрапейскага кораня і мае кагнаты ў роднасных мовах: перс.: māst «ёгурт» і санскр.: mastu «кіслыя вяршкі»[7]. Надалей слова з армянскай мовы трапіла ў шэраг іншых моў[8][9][10].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Kenji Uchidai, Tadasu Urashima, Nino Chaniashvili, Ikiti Arai, Hidemasa Motoshima. Major microbiota of lactic acid bacteria from Matsoni, a traditional Georgian fermented milk. Animal Science Journal, Vol. 78, Issue 1, pp. 85-91, February 2007
  2. Columbia Encyclopedia // fermented milk // The Columbia Encyclopedia, Sixth Edition. Columbia University Press.
  3. The Encyclopedia Americana , Том 18 стр-ца 446 Americana Corp, 1977 г. — ISBN 0-7172-0108-2, 9780717201082
  4. Ерзнкян Л. Биологические особенности некоторых молочных бактерий. — Изд-во АН АрмССР, 1971. — С. 14. — 235 с.}}
  5. Aukerian, Haroutiun & Brand, John. A Dictionary, English and Armenian. — Venice, 1825. — Т. II. — P. 395. або «згусціцца»
  6. Р. Ачарян. Этимологический корневой словарь армянского языка. — 1973. — Т. 3. — С. 229.
  7. Durkin, Philip et al. From the etymology workshop. Work in progress on the Oxford English Dictionary. — 2002. — P. 241.
  8. Dankoff, Robert. Armenian loanwords in Turkish. — Wiesbaden: Otto Harrassowitz Verlag, 1995. — P. 101. — ISBN 3447036400 ISBN 9783447036405.
  9. matzoon // Collins English Dictionary - Complete & Unabridged 11th Edition. — HarperCollins Publishers, 2012.
  10. dictionary.reverso matzoon

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]