Пракопій Іванавіч Аўрамкаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пракопій Іванавіч Аўрамкаў
Дата нараджэння 19 кастрычніка 1923(1923-10-19)
Месца нараджэння в. Пакроўка, Томская губерня, РСФСР, СССР[1]
Дата смерці 22 студзеня 1944(1944-01-22) (20 гадоў)
Месца смерці наваколлі вёскі Амшары, Навасакольніцкі раён, Пскоўская вобласць, РСФСР, СССР[2][3]
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў пяхота
Гады службы 19411944
Званне сяржант
Часць 1344-ы стралковы полк
319-я стралковая дывізія
Камандаваў стралковым аддзяленнем
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Пракопій Іванавіч Аўрамкаў (19 лістапада 192321 студзеня[4] 1944 года) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір стралковага аддзялення 1344-га стралковага палка 319-й стралковай дывізіі 22-й арміі 2-га Прыбалтыйскага фронту, Герой Савецкага Саюза (1944), сяржант.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 19 лістапада 1923 года ў вёсцы Пакроўка (цяпер Родзінскі раён, Алтайскі край), куды з Магілёўскай губерні перасяліліся яго бацькі — сяляне. Беларус[5]. Скончыў 7 класаў, працаваў трактарыстам у калгасе.

У Чырвоную Армію прызваны ў верасні 1941 года Родзінскім райваенкаматам Алтайскага края. З лістапада 1941 года на фронце. Удзельнік абароны Масквы[5].

На досвітку 21 студзеня 1944 года ля вёскі Амшары Навасакольніцкага раёна Калінінскай, цяпер Пскоўскай, вобласці падраздзяленні 2-га Прыбалтыйскага фронту атакавалі моцна ўмацаваную вышыню непрыяцеля — важны ў тактычным плане варожы пункт, перапаясаных сеткай глыбокіх траншэй. У адзін з ключавых момантаў бою, калі савецкай пяхоце да дасягнення мэты заставаліся апошнія сто метраў, з нямецкага дзоту застрачыў кулямёт, які прымусіў салдат Чырвонай Арміі прыціснуцца да зямлі.

Камандзір стралковага аддзялення 1344-га стралковага палка (319-я стралковая дывізія, 22-я армія, 2-ы Прыбалтыйскі фронт) камсамолец сяржант Пракопій Аўрамкаў і яго калега Якаў Рудак папаўзлі наперад, і падабраўшыся бліжэй да агнявой кропкі праціўніка, кінулі гранаты. Але кулямётчык працягваў стральбу. Ускочыўшы на ногі Якаў Рудак быў забіты. А Пракопій Аўрамкаў некалькімі скачкамі пераадолеў адлегласць, якая аддзяляла яго ад дзота, і з разбегу закрыў сваім целам амбразуру. Узрушаныя такім учынкам самаахвяравання байцы праз імгненне ірвануліся наперад, узяўшы вышыню.

Пахавалі сяржанта ў вёсцы Забалацце Навасакольніцкага раёна Калінінскай (цяпер Пскоўскай) вобласці, а ў пасляваенныя гады прах П. І. Аўрамкава быў перапахаваны ў брацкую магілу на ўсходняй ўскраіне вёскі Цярэніна Навасакольніцкага раёна Пскоўскай вобласці. У 1947 годзе над магілай устаноўлены бетонны помнік-абеліск, вышынёй 2,8 метраў, з макетам ордэна Айчыннай вайны.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 чэрвеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм сяржанту Аўрамкаву Пракопію Іванавічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Цяпер Родзінскі раён, Алтайскі край, Расія
  2. Цяпер Расія. Захавалася ці назва і сам населены пункт Омшары па наяўных крыніцах не ўстаноўлена
  3. Населённые пункты Новосокольнического района Псковской области(Праверана 2 лютага 2012)
  4. 21 студзеня прыводзіцца паводле звестак з данясення аб беззваротных стратах. Па іншых дадзеных, у прыватнасці сайта Герои страны(Праверана 2 лютага 2012) — 22 студзеня 1944 года
  5. 5,0 5,1 5,2 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Пракопій Іванавіч Аўрамкаў на сайце «Героі краіны» (Праверана 2 лютага 2012)

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.