Пракопій Кесарыйскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Пракоп Кесарыйскі)
Jump to navigation Jump to search
Пракопій Кесарыйскі
лац.: Procopius Caesarensis
Дата нараджэння каля 500
Месца нараджэння
Дата смерці каля 565 ці 1 красавіка 562(0562-04-01)[2]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, пісьменнік
Commons-logo.svg Пракопій Кесарыйскі на Вікісховішчы

Пракопій Кесарійскі (грэч.: Προκόπιος, лац.: Procopius; (500— памёр пасля 562) — візантыйскі познеантычны гісторык.

Жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Кесарыі Палесцінскай у арыстакратычнай сям’і. Пракопій Кесарыйскі, будучы з 527 года саветнікам палкаводца Велізарыя, удзельнічаў у паходах супраць персаў, вандалаў і остготаў. Аўтар «Гісторыі войн Юстыніяна» (8 кніг, завершана ў 553), «Пра пабудовы» (553—555), апісанне будаўніцтва пры імператары Юстыніяне (482 або 483565) і «Апошняй гісторыі» (каля 550, памфлет супраць Юстыніяна і Феадоры).

Творы Пракопія Кесарыйскага — важная крыніца па ўнутранай і знешнепалітычнай гісторыі Візантыі і суседніх дзяржаў канца 5 — 6 стагоддзя, утрымоўваюць каштоўныя звесткі пра ўсходніх і паўднёвых славян і гуна-цюркскія плямёны, грамадскі лад, гаспадарку, арганізацыю войска, побыт і г.д., падаюць гісторыю іх ўварвання на Балканы.

У кнізе «Тайная гісторыя» (550 год), якая распавядае пра скандальную хроніку імператарскага двара, упершыню ўжыў тэрмін «анекдот»[3]

Зноскі

  1. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/477808/Procopius
  2. Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 29 жніўня 2019.
  3. Українські анекдоти: від козацьких часів і по наші дні / Упорядник і автор передмови В. Чемерис. — Київ: Український письменник, 1995.- 382 сторінки. Сторінка 3. ISBN 5-333-01464-7

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • J. Haury (Hg.): Procopii Caesariensis Opera omnia, 4 Bde., Leipzig 1905—1913. Новае выпраўленае і дапоўненае выданне: G. Wirth (Hg.), ibid. — Leipzig 1962—1964.
  • Procopius. Buildings, History of the Wars, and Secret History, Ed. H. B. Dewing and G. Downey, Loeb Classical Library, 7 Vol., Cambridge/MA 1914-40. (грецькі тексти з англійським перекладом)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]