Праспект

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанскі праспект, Мінск

Праспект (лац.: prospectus — від, агляд) — у горадабудаўніцтве, асноўная магістраль вялікага, буйнога горада са шматрадным транспартным рухам. Уздоўж праспекта звычайна размяшчаюцца адміністрацыйна-грамадскія і іншыя плошчы з асноўнымі і грамадскімі будынкамі, што ўтвараюць значныя архітэктурныя ансамблі горада. Можа стварацца на працягу невялікага адрэзка часу паводле адзінай задумы і ў адным стылі, на працягу доўгага часу шляхам дапаўнення першапачатковай кампазіцыі іншымі па стылі будынкамі і збудаваннямі ці шляхам карэннай рэканструкцыі. У Беларусі з'яўленне праспектаў звязана з развіццём горадабудаўніцтва і ансамблевасці забудовы ў 19 стагоддзі (Дняпроўскі праспект у Магілёве). Значнымі памерамі і ансамблевасцю вылучаюцца праспект Незалежнасці, праспект Пераможцаў у Мінску, праспект Касманаўтаў у Гродне.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]