Перайсці да зместу

Проксіма Цэнтаўра b

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Проксіма Цэнтаўра b
Фантазія мастака аб верагодным
ландшафце Проксімы Цэнтаўра b
Адкрыццё
Першаадкрывальнік Еўрапеўская паўднёвая абсерваторыя
Дата адкрыцця 2016
Спосаб выяўлення Метад Доплера
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось (a) 0,05
Эксцэнтрысітэт арбіты (e) 0,35
Сідэрычны перыяд абарачэння 11,186
Фізічныя характарыстыкі
На паверхні 234 (-39,15 °С)

Проксіма Цэнтаўра b (таксама вядомая як Проксіма b) — экзапланета, якая абарочваецца вакол чырвонага карліка Проксіма Цэнтаўра, бліжэйшай да Сонца зоркі. Таксама магчыма абазначэнне Альфа Цэнтаўра C b, бо Проксіма Цэнтаўра з'яўляецца трэцяй (найменшай) кампанентай ў сістэме Альфа Цэнтаўра. Размешчана на адлегласці прыкладна 4,22 светлавога года (1,3 парсека, 40 трлн км) ад Зямлі ў сузор'і Цэнтаўра. З'яўляецца найбліжэйшай вядомай экзапланетай[1] і адначасова найбліжэйшай экзапланетай, якая знаходзіцца ў зоне заселенасці.

Аб адкрыцці было абвешчана ў пачатку жніўня 2016 года супрацоўнікамі Еўрапейскай паўднёвай абсерваторыі. Планета была выяўлена метадам радыяльных скорасцей, пры якім перыядычнае зрушэнне доплераўскага спектра зоркі дазваляе вызначыць наяўнасць аб'екта на яе арбіце.

Гісторыя адкрыцця

[правіць | правіць зыходнік]

Першае ўказанне на наяўнасць планеты было атрымана ў 2013 годзе, у час разбору архіўных дадзеных аб руху Проксімы Цэнтаўра. Каб пацвердзіць магчымасць выяўлення новай экзапланеты, у студзені 2016 года Еўрапейская паўднёвая абсерваторыя запусціла кампанію, якая атрымала назву «Бледна-чырвоная кропка». 24 жніўня 2016 існаванне Проксімы Цэнтаўра b было пацверджана групай астраномаў з Універсітэта Каралевы Марыі ў Лондане пад кіраўніцтвам Гілема Англада-Эскудэ. Вымярэння праводзіліся з дапамогай двух спектрографаў HARPS і UVES  (руск.)[2].

Першае паведамленне аб адкрыцці з'явілася ў часопісе Der Spiegel 12 жніўня 2016 года[3]. 24 жніўня інфармацыя была пацверджана супрацоўнікамі Еўрапейскай паўднёвай абсерваторыі[4].

Характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]

Бацькоўская зорка

[правіць | правіць зыходнік]

Планета абарочваецца вакол Проксімы Цэнтаўра, чырвонага карліка М-тыпу. Зорка мае масу 0,12 M і радыус 0,14 R. Узрост зоркі 4,85 млрд гадоў, тэмпература паверхні — 3042 K. Нягледзячы на тое, што гэта бліжэйшая да Сонца зорка, няўзброеным вокам яна з Зямлі не відаць з-за сваёй малой свяцільнасці (0,0015 L), бачная зорная велічыня — 11,13m.[5]

Планета круціцца на адлегласці прыкладна 7 млн кіламетраў (0,05 а. е.) ад Проксімы Цэнтаўра з перыядам 11,2 зямных сутак. Нягледзячы на такую блізкую адлегласць, з прычыны слабай свяцільнасці зоркі планета атрымлівае якраз такую колькасць цяпла, каб вада на яе паверхні магла існаваць у выглядзе вадкасці і не замярзаць ў вечныя ільды[6].

Мінімальная маса Проксімы Цэнтаўра b роўная 1,27 M. Калі дапусціць, што ў планеты камяністы склад і шчыльнасць, роўная шчыльнасці Зямлі (5,51 г/см3), то яе мінімальны радыус будзе роўны 1,1 радыусу Зямлі[7].

Проксіма Цэнтаўра b атрымлівае прыкладна 65 % святла ад сваёй бацькоўскай зоркі, у параўнанні са святлом, якое Зямля атрымлівае ад Сонца. Планета мае раўнаважную тэмпературу[en] 234 K (-39 °С).[8]

Прыдатнасць для жыцця

[правіць | правіць зыходнік]

Невядома, ці з'яўляецца планета прыдатнай для жыцця. Было заяўлена, што арбіта знаходзіцца ў межах населенай зоны Проксімы Цэнтаўра — у вобласці, дзе пры належных умовах і ўласцівасцях атмасферы вада ў вадкім стане можа існаваць на паверхні планеты. Яе наяўнасць не супярэчыць вядомым кліматычным мадэлям і розным варыянтам саставу атмасферы — ад поўнага пакрыцця паверхні пры парцыяльным ціску  (руск.) CO2 ≳ 1 бар, да невялікіх ледавіковых абласцей на палярных шапках пры ціску CO2 ∼0.5 бар[9].

Калі эксцэнтрысытэт арбіты роўны 0, гэта можа прывесці да прыліўнага захопу — павернуты да зоркі бок планеты распалены, а на адваротным пастаянная цемра і жахлівы холад. Аднак паміж гэтымі крайнімі абласцямі будзе рэгіён ўздоўж лініі тэрмінатара, дзе тэмпература можа быць прымальнай — каля 0 °C.[10]

Проксіме Цэнтаўра b дастаецца ў 400 разоў больш рэнтгенаўскага выпраменьвання, чым Зямлі[11], што дапускае магчымасць існавання біясферы, якая выкарыстоўвае біялагічную флуарэсцэнцыю як ахоўны механізм ад успышак ультрафіялетавага выпраменьвання Проксімы Цэнтаўра. Дадзеная з'ява, вядомая ў некаторых відаў каралавых паліпаў, тэарэтычна можа назірацца як часовая біясігнатура  (руск.) на экзапланетах, якія абарочваюцца вакол зорак з актыўным УФ-выпраменьваннем.[12]

  1. Обнаружена ближайшая планета земного типа. Meduza (24 жніўня 2016). Праверана 25 жніўня 2016.
  2. Невозможно быть ближе. N+1 (24 жніўня 2016). Праверана 25 жніўня 2016.
  3. SPIEGEL ONLINE, Hamburg Germany. Wissenschaftliche Sensation: Mögliche zweite Erde in unserer Nachbarschaft entdeckt. SPIEGEL ONLINE. Праверана 29 жніўня 2016.
  4. information@eso.org. Planet Found in Habitable Zone Around Nearest Star - Pale Red Dot campaign reveals Earth-mass world in orbit around Proxima Centauri (англ.). www.eso.org. Праверана 29 жніўня 2016.
  5. Wei-Chun Jao, Todd J. Henry, John P. Subasavage, Jennifer G. Winters, Douglas R. Gies The Solar Neighborhood XXXI: Discovery of an Unusual Red+White Dwarf Binary at ~25 Parsecs via Astrometry and UV Imaging // The Astronomical Journal. — 2014-01-01. — Т. 147, вып. 1. — С. 21. 
  6. У ближайшей к Солнцу звезды обнаружена потенциально обитаемая планета. Naked Science (24 жніўня 2016). Праверана 25 жніўня 2016.
  7. S. Seager, M. Kuchner, C. A. Hier-Majumder, B. Militzer Mass-Radius Relationships for Solid Exoplanets (англ.
  8. Guillem Anglada-Escudé, Pedro J. Amado, John Barnes, Zaira M. Berdiñas, R. Paul Butler A terrestrial planet candidate in a temperate orbit around Proxima Centauri // Nature. — Т. 536, вып. 7617. — С. 437–440. 
  9. Martin Turbet, Jeremy Leconte, Franck Selsis, Emeline Bolmont, Francois Forget, Ignasi Ribas, Sean N. Raymond, Guillem Anglada-Escudé. The habitability of Proxima Centauri b II. Possible climates and Observability (24 жніўня 2016).
  10. Ashok K. Singal Life on a tidally-locked planet // arXiv:1405.1025 [astro-ph, physics:physics]. — 2014-05-04.
  11. У ближайшей к Солнцу звезды нашли похожую на Землю планету. Slon Magazine (24 жніўня 2016). Праверана 25 жніўня 2016.
  12. Jack T. O'Malley-James, Lisa Kaltenegger. Biofluorescent Worlds: Biological fluorescence as a temporal biosignature for flare star worlds (24 жніўня 2016).