Перайсці да зместу

Прохар Іванавіч Жукаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прохар Іванавіч Жукаў
Дата нараджэння 4 (17) студзеня 1915
Месца нараджэння
Дата смерці 21 сакавіка 2003(2003-03-21) (88 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг
Навуковая сфера біялогія, іхтыялогія, рыбная гаспадарка[d] і ахова прыроды[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль Жукава медаль «За абарону Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Прохар Іванавіч Жу́каў[1] (17 студзеня 1915 — 21 сакавіка 2003[2] (руск.)) — беларускі вучоны ў галіне іхтыялогіі і аховы прыроды. Доктар біялагічных навук (1968), прафесар (1969).

Нарадзіўся ў вёсцы Альшоў 1 Рослаўскага павета Смаленскай губерні (зараз у Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). Скончыў у 1937 годзе Усесаюзны зоатэхнічны інстытут пушнасыравіннай гаспадаркі. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг., Вялікай Айчыннай вайны. 3 1951 г. працаваў у аддзеле заалогіі і паразіталогіі АН БССР. У 19671977 гг. дырэктар Беларускага НДІ рыбнай гаспадаркі.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па іхтыялогіі, рыбнай гаспадарцы, ахове прыроды.

Аўтар прац «Рыбы Беларусі» (1965), «Рыбныя рэсурсы Беларусі» (1983), «Даведнік па экалогіі прэснаводных рыб» (1988), «Карп: Экалогія і гаспадарчае значэнне» (1994) і інш.

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
  2. Жуков, Прохор Иванович // PeopleLife.RU(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2022. Праверана 18 студзеня 2019.