Прыгажуні
| Прыгажуні | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Самец віду Прыгажуня-дзяўчына (Calopteryx virgo) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Calopterygidae Selys, 1850 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Прыгажу́ні (Calopterygidae) — сямейства стракоз.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Стракозы сярэдніх памераў, залаціста-зялёныя або сінія. Галава рухомая, вочы фасетачныя, не судатыкальныя. Маюць дзве пары аднолькавых, з густым жылкаваннем крылаў (размах 27—35 мм).
Спосаб жыцця і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Драпежнікі. Ротавыя органы грызучыя. Дарослыя ловяць насякомых (камароў, мух) на ляту, лічынкі кормяцца дробнымі воднымі беспазваночнымі.
На Беларусі вядомы прыгажуня бліскучая (Calopteryx splendens) і прыгажуня-дзяўчына (Calopteryx virgo). Трапляюцца па берагах рэк і ручаёў, ад вады далёка не адлятаюць.
Яйцы адкладваюць у тканкі водных раслін. Лічынкі падоўжаныя, маюць 3 хваставыя шчэлепы на канцы брушка, развіваюцца ў праточных вадаёмах з ілістым дном і зараснікамі водных раслін. Цыкл развіцця двухгадовы.
Значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Стракозы-прыгажуні і іх лічынкі — корм для рыб і каляводных птушак.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пісаненка А. Д. Прыгажуні // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Пісаненка А. Д. Прыгажуні // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 59. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).