Прышыб
| Пасёлак гарадскога тыпу | |
| Прышыб | |
|---|---|
| укр.: Пришиб | |
| 47°15′11″ пн. ш. 35°19′23″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вобласць | Запарожская вобласць |
| Раён | Мыхайліўскі раён |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Першая згадка | 1874 |
| ПГТ з | 1957 |
| Плошча | 4,29 км² |
| Вышыня цэнтра | 89 м |
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 3100 чалавек (2018) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +380-6132 |
| Паштовы індэкс | 72013 |
| КААТУУ | 2323355400 |
| Паказаць/схаваць карты | |
Прышыб[1] (укр.: Приши́б) — пасёлак гарадскога тыпу ў Мыхайліўскім раёне Запарожскай вобласці Украіны. Чыгуначная станцыя на лініі Запарожжа — Мелітопаль.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Узнікненне пасёлка звязана з будаўніцтвам у другой палове XIX ст. Лазава-Севастопальскай чыгункі. У 1874 г. на месцы, дзе пабудаваная каляіна перасякала шлях Нікапаль — Вэлыкы Такмак, паблізу валаснога цэнтра — вёскі Міхайлаўкі — была збудаваная станцыя, якая таксама атрымала назву Міхайлаўкі. Вакол яе пачалі сяліцца спачатку яе будаўнікі, а пасля — чыгуначнікі.
У 1894 г. Лазава-Севастопальскую чыгунку аб’ядналі з Курска-Харкава-Азоўскай. На адрэзку апошняй ужо была станцыя з такой жа назвай — Міхайлаўка. Такім чынам, каб пазбегнуць блытаніны, станцыю і пасёлак пры ёй перайменаваны ў Прышыб. Назва гэта паходзіць ад стараславянскага «пришибь», што азначае яр пры крутым павароце ракі. Назву перанеслі сюды сяляне Кабэляцкага павета Палтаўскай губерні, якія да перасялення сюды жылі ў слабадзе з такой назвай на Палтаўшчыне.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»


