Перайсці да зместу

Юха Кусці Паасіківі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юха Кусці Паасіківі
фінск.: Juho Kusti Paasikivi
дэпутат Эдускунты[d]
22 мая 1907 — 31 мая 1909
7-ы прэзідэнт Фінляндыі
11 сакавіка 1946 — 1 сакавіка 1956
Папярэднік Карл Густаў Эміль Манэргейм
Пераемнік Урха Кеканен
28-ы прэм’ер-міністр Фінляндыі
17 лістапада 1944 — 9 сакавіка 1946
Папярэднік Урха Кастрэн
Пераемнік Маўна Пекала
дэпутат Эдускунты[d]
1 сакавіка 1910 — 1 лютага 1914
2-і прэм’ер-міністр Фінляндыі
27 мая 1918 — 27 лістапада 1918
Папярэднік Пер Эвінд Свінхувуд
Пераемнік Лаўры Інгман

Нараджэнне 27 лістапада 1870(1870-11-27)[1][2][…]
Смерць 14 снежня 1956(1956-12-14)[3][1][…] (86 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні Johan Gustaf Hellstén
Бацька Аўгюст Хельстэн[d][5]
Маці Караліна Вільхельміна Селін[d][5]
Жонка Alli Paasikivi[d] і Anna Paasikivi[d]
Дзеці Annikki Paasikivi[d]
Веравызнанне лютэранства
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень доктар абодвух правоў[d]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юха Кусці Паасіківі (фінск.: Juho Kusti Paasikivi), па нараджэнні Юхан Густаў Хельстэн (шведск.: Johan Gustaf Hellstén; 27 лістапада 1870(1870-11-27)[1][2][…], Хямеэнкаскі[d], Вялікае Княства Фінляндскае, Расійская імперыя14 снежня 1956(1956-12-14)[3][1][…], Хельсінкі[3]) — фінскі палітычны дзеяч, 7-ы прэзідэнт Фінляндыі.

У 1903—1913 і 1917—1918 гг. уваходзіў у кіруючыя органы старафінскай партыі, выступаючы супраць палітыкі русіфікацыі, але з’яўляўся праціўнікам радыкальных дзеянняў. У 1907—1913 — дэпутат фінляндскага сейма. У 1914—1934 — генеральны дырэктар банка «Кансаліс-Асакэ-Панка». У траўні-лістападзе 1918 г. — прэм'ер-міністр Фінляндыі. На гэтай пасадзе выступаў за ўвядзенне ў краіне манархічнай формы праўлення.

Кіраваў фінляндскай дэлегацыяй на савецка-фінляндскіх мірных перамовах, якая падпісала 14 кастрычніка 1920 Тартускі мірны дагавор паміж Фінляндыяй і Расіяй.

У 1934 годзе быў прызначаны паслом у Швецыі, дзе актыўна працаваў над арганізацыяй фінска-шведскага абарончага саюза. У 1939 годзе стаў кіраўніком фінскай дэлегацыі на савецка-фінскіх перамовах, а пасля пачатку баявых дзеянняў паміж дзвюма краінамі атрымаў пасаду міністра без партфеля. 13 сакавіка 1940 года ён падпісаў Маскоўскі мірны дагавор, які скончыў Зімнюю вайну (1939—1940).

Па заканчэнні Вайны-працягу (1941—1944) у лістападзе 1944 быў ізноў прызначаны прэм’ер-міністрам Фінляндыі, пасля чаго ўзяў курс на аднаўленне добрасуседскіх адносін з Савецкім Саюзам. Пад ціскам савецкага ўрада ён быў вымушаны ўвесці ў склад урада члена камуністычнай партыі, чаго раней у гісторыі краіны ніколі не здаралася. У красавіку 1945 сфармаваў другі ўрад, які абапіраўся на пагадненне трох буйных фракцый парламента: камуністаў, сацыял-дэмакратаў і Аграрнага саюза.

11 сакавіка 1946 г. змяніў Карла Манэргейма на пасадзе прэзідэнта Фінляндыі. На гэтай пасадзе асноўную ўвагу надаваў знешняй палітыцы ў цэлым і нармалізацыі адносін з СССР у прыватнасці. Яго палітыка атрымала назву «Лінія Паасіківі».

  1. а б в г Juho Kusti Paasikivi // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Juho Kusti Paasikivi // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. а б в г Паасикиви Юхо Кусти // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Find a Grave — 1996. Праверана 11 мая 2024.
  5. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  6. Vuoden 1907 eduskuntavaaleissa valitut kansanedustajatSuomen oikeusministeriö. Праверана 29 мая 2017.