Коты (прэфектура)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Прэфектура Коты)
Размяшчэнне прэфектуры Коты
Прэфектура Коты на карце Японіі Карта прэфектуры Коты
Карта прэфектуры Коты
Размяшчэнне
Краіна Японія
Рэгіён Сікоку
Востраў Сікоку
Каардынаты 33°26′ пн. ш. 133°26′ у. д.HGЯO
Інфармацыя
Адміністрацыйны цэнтр Коты
ISO 3166-2:JP JP-39
Статыстыка
Плошча 7 105,16 км² (13-я)
     % вады 0,2 %
Насельніцтва (на 31 мая 2010)
     Усяго 771 473 чалавека (45-я)
     Шчыльнасць 108,58 чал./км²
Паветаў 6
Муніцыпалітэтаў 34
Сімволіка
Сцяг прэфектуры
Сцяг прэфектуры
Эмблема прэфектуры
Эмблема прэфектуры
Дрэва Крыптамерыя (Cryptomeria japonica)
Кветка Васкаўніца чырвоная (Myrica rubra)
Птушка Піта-німфа (Pitta nympha)
Рыба Паласаты тунец (Katsuwonus pelamis)
Адміністрацыя
Губернатар Дайдзіра Хасімота
Афіцыйны сайт (яп.)

Коты (яп.: 高知県 Ко:ты-кэн, літар. «Высокія веды») — прэфектура Японіі, знаходзіцца ў рэгіёне Сікоку на востраве Сікоку. Плошча прэфектуры складае 7 105,16 км²,[1] насельніцтва — 771 473 чалавека (31 мая 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 108,58 чал./км². Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Коты.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова гэта была правінцыя Тоса. У перыяд Сэнгоку кантралявалася рознымі кланамі. Самураі з Тосы ў канцы перыяду Эда актыўна ўдзельнічалі ў звяржэнні сёгуната Такугава. Цяперашнюю назву прэфектура атрымала ў 1871 годзе, а межы — у 1880 годзе.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прэфектура мяжуе на паўночным усходзе з прэфектурай Такусіма, на поўдні з прэфектурай Эхімэ. Тэрыторыя прэфектуры галоўным чынам гарыстая, але маюцца некалькі невялікіх раўнінных зон уздоўж рэк.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]

У прэфектуры Коты размешчана 11 гарадоў і 6 паветаў (17 пасёлкаў і 6 сёлаў).

Гарады[правіць | правіць зыходнік]

Спіс гарадоў прэфектуры:

Паветы[правіць | правіць зыходнік]

Пасёлкі і сёлы паводле паветаў:

Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

Эмблема прэфектуры была абрана 15 красавіка 1953 года[3]. Сцяг прэфектуры афіцыйна не зацвярджаўся, але ў яго якасці звычайна выкарыстоўваюць белую эмблему на фоне колеру бардо. Маскотам прэфектуры стаў Курасіо-кун, названы па цёплым марскім цячэнні Курасіо[4].

Кветка прэфектуры абралі 22 сакавіка 1954, ім стала васкоўніца чырвоная. Дрэвам 12 верасня 1966 абралі крыптамерыю, птушкай — піта-німфу (10 мая 1964), а рыбай — паласатага тунца (21 чэрвеня 1988)[3].

Зноскі

  1. Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan (яп.) з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
  2. 住民基本台帳人口移動 (яп.). Адміністрацыя прэфектуры Коты (1 мая 2010). — Насельніцтва прэфектуры Коты. Праверана 16 ліпеня 2010.
  3. а б 全国知事会ホームページ (яп.). National Governors' Association. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 11 чэрвеня 2010.
  4. Kuroshio-kun (англ.). Kochi Prefecture. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 11 чэрвеня 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • 高知県 (яп.). Geospatial Information Authority of Japan. — Геаграфічныя каардынаты населеных пунктаў прэфектуры Коты. Праверана 23 ліпеня 2010.
  • 高知県内市町村 (яп.). Local Authorities Systems Development Center. — Ідэнтыфікацыйныя коды, назвы, паштовыя адрасы і тэлефоны адміністрацый населеных пунктаў прэфектуры Коты. Праверана 23 ліпеня 2010.