Перайсці да зместу

Псярцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Псярцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Псарцы
Насельніцтва
15 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1514
Паштовыя індэксы
231545
Аўтамабільны код
4
Псярцы (Беларусь)
Псярцы
Псярцы
Псярцы (Гродзенская вобласць)
Псярцы
Псярцы

Псярцы́[1] (трансліт.: Psiarcy, руск.: Псярцы) — вёска ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Васілішкаўскага сельсавета.

Паводле адной з версій, назва вёскі паходзіць ад слова «псяры» — людзей, якія займаліся доглядам паляўнічых сабак.

Вёска Псярцы ўпершыню згадваецца ў 1765 годзе ў «Інвентарах старостваў Гродзенскага павета». У XIX стагоддзі Псярцы — вёска Лідскага павета, уладанне роду Вільканцоў. У 1844 годзе ў вёсцы налічвалася 33 двары. Пасля паўстання 1863—1864 гадоў, у адпаведнасці з указам ад 10 снежня 1865 года, уладанне было прымусова адчужана ў Тодара Вільканца і прададзена Пятру Ушакову за 1271 рубель[2].

Паводле звестак за 1888 год, Псярцы ўваходзілі ў склад Васілішкаўскай воласці; у вёсцы налічвалася 27 дамоў і 243 жыхары. У 1905 годзе колькасць насельніцтва складала 322 чалавекі, у 1908 годзе — 34 гаспадаркі. З 1921 года вёска знаходзілася ў складзе Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі.

З 1939 года Псярцы ўваходзілі ў склад БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска адносілася да Шайбакпольскага сельсавета (з 20 красавіка 1962 года — Лычкаўскага) Васілішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці; з 20 верасня 1944 года — Гродзенскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года Псярцы знаходзяцца ў складзе Шчучынскага раёна. З 12 сакавіка 1973 года — у Бакштаўскім сельсавеце[3]. З 2002 года — у Васілішкаўскім сельсавеце[4].

У 1950 годзе ў Псярцах быў арганізаваны калгас «1 Мая». У савецкі перыяд у вёсцы функцыянавалі пачатковая школа і крама.

  • 1926 год — 293 жыхары, 53 двары[5]
  • 1940 год — 387 жыхароў, 73 двары
  • 1964 год — 390 жыхароў, 79 двароў
  • 2009 год — 38 чалавек
  • 2021 год — 15 чалавек

У 1971 годзе ў Псярцах паўстаў хор народнай песні, які складаўся з найстарэйшых жыхароў вёскі (харысты — Г. Маркевіч, В. Публіцэвіч, М. Дашкевіч і іншыя, акардэон — Язэп Зубрык). Хор быў вельмі папулярны не толькі сярод навакольных вёсак, быў вядомы на агульнадзяржаўным узроўні, часта з’яўляўся ў перадачах беларускага тэлебачання[6], згаданы м.інш. ў The Journal of Byelorussian Studies[7].

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Юзаф Дзежыц (1921—2000) — доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар Вышэйшай сельскагаспадарчай школы ва Уроцлаве, з 1974 — прафесар Уроцлаўскага сельскагаспадарчага інстытуту, з 1981 — дэкан факультэта меліярацыі гэтага інстытуту. Аўтар больш за 200 навуковых прац, 40 падручнікаў і манаграфій. У 1944—1945 гадах працаваў настаўнікам у псярэцкай пачатковай школе[8].
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. http://pawet.net/library/history/city_district/war/1862/Паўстанне_1863_г._на_Лідчыне.html
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  4. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 99 О решении вопросов административно-территориального устройства Щучинского района
  5. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2017. Праверана 28 сакавіка 2017.
  6. https://www.youtube.com/watch?v=ZxX1UwDRpgU
  7. http://belarusjournal.com/sites/default/files/JBS_1971_6_Chronicle%20for%201970_0.pdf
  8. http://virtual-museum.shhuchin.edu.by/be/main.aspx?guid=3251 Архівавана 4 сакавіка 2016.