Пукапука (Астравы Кука)
Пукапука | |
---|---|
англ. Pukapuka | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 3 км² |
Насельніцтва | 507 чал. (2006) |
Шчыльнасць насельніцтва | 169 чал./км² |
Размяшчэнне | |
010°53′ пд. ш. 165°40′ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Астравы Кука |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пукапука (англ.: Pukapuka) — атол у Ціхім акіяне. Уваходзіць у склад Астравоў Кука. Плошча сушы — 3 км². Насельніцтва (2006 г.) — 507 чал., пераважна пукапука.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пукапука размешчаны ў паўночнай частцы астравоў Кука ў 1150 км на паўночны захад ад вострава Раратонга. Гэта тыповы атол з шырокай лагунай (каля 5 км²), якую атачае каралавы рыф з мноствам невялікіх астраўкоў. Толькі 3 з іх населены. Сталых вадацёкаў няма. Забеспячэнне пітной вадой залежыць ад дажджавой вільгаці.
Клімат трапічны, блізкі да суб’экватарыяльнага з малой колькасцю ападкаў у летнія месяцы (з мая да красавіка).
Пукапука знаходзіцца ў зоне ўздзеяння трапічных цыклонаў, якія часцяком выклікаюць істотныя страты, у тым ліку чалавечыя ахвяры.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Атол Пукапука быў населены ў III ст. да н. э., а магчыма, што і раней. Аднак сучасныя насельнікі — нашчадкі перасяленцаў XIII ст. з Заходняй Палінезіі або з астравоў Туамоту. Яны фарміруюць невялікую, але дастаткова трывалую этнічную групу пукапука, якая мае свае мову і культуру і адрозніваецца ад маары астравоў Кука.
У 1525 г. атол перажыў цунамі, пасля якога ў жывых засталося ўсяго 15 мужчын і 2 жанчыны. Яны сталі прамымі продкамі ўсіх сучасных астравіцян.
20 жніўня 1595 г. атол быў адкрыты іспанскім мараплаўцам Альвара Менданья дэ Нейра, але яшчэ доўгі час заставаўся па-за ўвагай еўрапейскіх вандроўнікаў. 21 чэрвеня 1761 г. ён быў паўторна адкрыты брытанцамі. Згодна паданням мясцовых жыхароў, першы кантакт з цывілізацыяй адзначыўся забойствам аднаго з іх. У 1857 г. на атоле высадзіліся хрысціянскія місіянеры з паўднёвай часткі астравоў Кука.
У 1863 г. частка пукапука былі захоплены ў палон перуанскімі гандлярамі рабамі. У 1868 г. каля 40 чалавек былі падманам вывезены з атола піратамі.
У 1901 г. Новая Зеландыя ўсталявала пратэктарат над Пукапука. У 1914 г. новыя ўлады адсялілі 52 чал. на Раратонга. У пазнейшы час назіралася рабочая эміграцыя астравіцян. У выніку ў нашы дні на востраве Раратонга, у Новай Зеландыі і ў Аўстраліі пражывае больш пукапука, чым на радзіме (каля 1200 чал.).
З міжваеннага перыяду вядуцца сталыя навуковыя даследаванні астравіцян і іх культуры.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]На атоле размешчаны тры вёскі Ята (Yato), Рота (Roto або Loto) і Нгаке (Ngake), аднак мясцовыя жыхары традыцыйна клічуць іх Японіяй, Амерыкай і Галандыяй. Пад час спартыўных спаборніцтваў яны карыстаюцца сцягамі гэтых краін.
На атоле ёсць авіяпаласа, але па эканамічных прычынах авіярэйсы паміж Пукапука і Раратонга не маюць сталага характару.
Галоўны занятак насельніцтва — земляробства.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная старонка Архівавана 25 верасня 2017.