Пункцыя
Пункцыя (лац.: punctio — укол) — пракол тканак арганізма пункцыйнай іголкай з дыягнастычнай, лекавай або прафілактычнай мэтай. Дыягнастычная пункцыя выкарыстоўваецца: для вывучэння структурна-функцыянальнага стану органу, сістэмы органаў і тканак, устанаўлення дыягназу захворвання шляхам увядзення ў крывяносныя і лімфатычныя сасуды, поласці, губачстае рэчыва касцей радыеізатопаў, газу (паветра), рэнтгенакантрасных рэчываў, таксама даследвання ўзору вадкасці (кроў, гной і інш.) або кавалачка тканкі (напрыклад, пухліны). З лекавай і прафілактычнай мэтамі з дапамогай пункцыі ўводзяць лекавыя сродкі ў тканкі, сасуды, поласці арганізма.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).