Адрозніваецца каля 30[4] відаў (5 відаў[5]). Пашыраны ва ўмераным і халодным клімаце. На тэрыторыі Беларусі не сустракаецца. Два віды, якія раней уваходзілі ў род і маюць традыцыйныя беларускамоўныя назвы са словам пырнік цяпер уключаюцца ў род пырнічнік (Elymus): пырнік паўзучы (Elymus repens) і пырнік сярэдні (Elymus hispidus), яны трапляюцца на лугах, лясных палянах, узлесках, палях і агародах.
↑Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 9. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай AgropyronGaertn.