Пядзя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Пя́дзя (усходнесл. пядь) — даўняя мера даўжыні: «Крестъ... былъ 8-должки пяди»[1]; «В той вежы дело железное полдевяты пяди...»[2]. Са значэннем меры слова ўжывалася ўжо ў «Ізборніку» Святаслава (1073)[3]. Таксама: участак зямлі, прасторы (пераносна, умоўна).

Гэта слова са значэннем адлегласць паміж вялікім і ўказальным пальцам ёсць і ў іншых славянскіх мовахбалгарскай, македонскай, польскай, славенскай, стараславянскай, чэшскай, верхне- і ніжнелужыцкай[4]. Словы з аналагічным значэннем ужываліся як меры ў англійскай і бірманскай мовах[5]. На думку А. Праабражэнскага, слова «пядь» — вытворнае ад дзеяслова пять (бел. напінаць)[4]. Тое, што з метрычным значэннем яго выявіў І. Сразнеўскі ў «Ізборніку Святаслава», сведчыць, што мерай яно было ў агульнаўсходнеславянскі перыяд. Ужыванне ў помніках старабеларускага пісьменства паказвае, то гэта была шырока ўжывальная бытавая мера, якая не ўваходзіла ў склад дзяржаўнай сістэмы мер. Пры шырокае ўжыванне гэтага слова сведчыць і тое, што яно выяўлена ў складзе словазлучэнняў «земли пяди нҍтъ» — зусім няма зямлі і «не поступил на пядь» — не аддаў ніколькі: «И теперь суть границы и копцы цҍлы и не тыле пядь, але на полпальца земли вашое милости не поступил и пильне того стерегу»[6].

У старабеларускай мове ўжываўся ўтвораны ад назоўніка «пядь» — мера, прыметнік — «пядный», які ўваходзіў у колькасна-іменныя спалучэнні «пятипядный, четыръпядный» — на пяць (чатыры) пядзі велічынёй: «Зъ Малиньской земли идеть два лукнҍ пятипядныхъ, а третее четыръпядное. У Моколевичахъ съ Тарасовъской земли 2 четыръпядныхъ лукна»[7].

У сучаснай беларускай мове — літаратурнай і дыялектнай — слова «пядзя» ўжываецца са значэннем меры: «Сала на хібу вельмо тоўстае, на цэлую пядзю»[8]; «Я мужык-беларус — пан сахі і касы; цёмен сам, белы вус, пядзі дзве валасы»[9]. Яно ўваходзіць у некаторыя словазлучэнні, значэнне якіх выяўляецца ў тэксце: «Ды гэта і перад Варонічам узвысіла б яго на цэлую пядзю» — вельмі[10]; «У пана Зыгмуся ні адна пядзя зямлі не запуставала» — ні аднаго лапіка[11]; «Кожгпя пядзя тае ямлі, як расінка травіцы, патрэбна мужыку — самы малыф кавалак»[12]. Гэта слова ўваходзіць у склад фраземы «сем пядзяў у лбе», якая мае значэнне вельмі разумны: «Людзі там выключныя. Па-першае, галава: Зыгмунт Серакоўскі... Сем гадоў ссылкі, сем пядзяў у лбе, сем дабрачыннасцяў»[13].

Зноскі

  1. Русская историческая библиотека, издаваемая Императорской Археографической комиссией. Т. 20. Литовская метрика. [Отдел 1, ч. 2: Книги cудных дел]. Т. 1 / [под ред. П. А. Гильтебрандта]. — Санкт-Петербург: Сенатская типография, 1903. — VII, 290 с., 1566 стб. — С. 874.
  2. Документы Московского архива Министерства юстиции. Т. 1 / [поготовил М. Довнар-Запольский]. — М.: Товарищество типографии А. И. Мамонтова, 1897. — XXIII, 569 с. — С. 91.
  3. Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 375 с. — С. 418. — ISBN 5-85700-014-9.
  4. 4,0 4,1 Преображенский, А. Г. Этимологический словарь русского языка: В 2 т. Т. 2: П—Я. — М.: ГИС, 1959. — 719—1284 с. — С. 224.
  5. Петрушевский, Ф. И. Общая метрология: В 2 ч. / Сост. Ф. И. Петрушевским и удостоенная Императорской академией наук Демидовской премии. Ч. 1—2 в одном переплете. — СПб.: Тип. Э. Праца, 1849. — С. 257
  6. Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси, издаваемый при Управлении Виленского учебного округа: [в 14 т.]. Т. 1: [документы 1406—1800 гг. / сост.: П. Гильтебрандт, Ф. Елеонский, А. Миротворцев]. — Вильна: Печатня О. Блюмовича, 1867. — X, 409 с. — С. 44.
  7. Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси, издаваемый при Управлении Виленского учебного округа: [в 14 т.]. Т. 1: [документы 1406—1800 гг. / сост.: П. Гильтебрандт, Ф. Елеонский, А. Миротворцев]. — Вильна: Печатня О. Блюмовича, 1869. — X, 409 с. — С. 44.
  8. Носович, И. Алфавитный указатель старинных белорусских слов, извлеченных из Актов, относящихся к истории Западной России, изданных в 1853 г. // Сектар гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа НАН Беларусі. — С. 537.
  9. Купала, Я. Вершы і паэмы / Янка Купала; [Пад рэд.: Я. Колас і інш.]. — Мн.: Дзярж. выд-ва БССР, 1948. — 358, [1] с., [1] л. партр. — С. 17.
  10. Грамовіч, І. Выбранае / Іван Грамовіч. — Мн.: Беларусь, 1968. — 422, [1] c., [1] л. партр. — (Бібліятэка беларускай прозы). — С. 21.
  11. Колас, Я. Збор твораў: у 12 т. / Якуб Колас; [рэдкал.: В. Барысенка і інш.; аўтар уступ. арт. П. Броўка; АН БССР, Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы]. Т. 5: Апавяданні паслякастрычніцкага перыяду, «Казкі жыцця», народныя казкі ў апрацоўцы Я. Коласа / [рэдактары: М. Лынькоў, Ю. Пшыркоў; падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі І. Крэнь і К. Піліповіч]. — Мн.: Дзяржвыд БССР, 1962. — 719 с., [6] л. іл., партр. — С. . Jump up ↑ Там жа. — С. 278.
  12. Мурашка, Р. Сын: Раман / Р. Мурашка. — Мн.: Дзярж. выд-ва БССР, 1957. — 491, [1] c. — С. 401.
  13. Караткевіч, У. Каласы пад сярпом тваім: раман: [у 2 кн.] / Уладзімір Караткевіч; мастак А. Кашкурэвіч. [Кн. 2: Сякера пры дрэве]. — Мн.: Беларусь, 1968. — 382, [1] с. — С. 130.


Литаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скурат, К. У. Даўнія беларускія меры: (лексічны аналіз) / К. У. Скурат; [рэд.: М. А. Жыдовіч, А. І. Жураўскі]; АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Навука і тэхніка, 1974. — 190, [1] с. — С.