Пядзенік слівавы (Angerona prunaria) — від матылёў з сямейства пядзенікаў (Geometridae).
Размах крылаў 35-65 мм. Пярэднія крылы шырокія, трохкутныя; заднія — закругленыя. Афарбоўка крылаў самца пераважна вохрыста-аранжавая, самкі — бэжавая. Крылы абедзвюх палоў раўнамерна пакрытыя цёмнымі папярочнымі плямамі-штрышкамі. Афарбоўка матылькоў вельмі зменлівая, вядома мноства варыянтаў і формаў. У цэлым самцы адрозніваюцца больш яркай афарбоўкай і звычайна некалькі менш самак. Махры крылаў светла-аранжавыя або жоўтыя[1][2].
Распаўсюджана паўсюдна ў Заходняй і Сярэдняй Еўропе, сярэдняй паласе Расіі, Манголіі, Паўночным Кітаі, Карэі, Японіі[1].
Час лёту імага з мая па ліпень. За год развіваецца адно пакаленне[1].
Самкі адкладаюць яйцы невялікімі групамі на ніжнім баку лісця кармавых раслін. Пладавітасць адной самкі дасягае 250 яец.
Яйцы памерам 0,5-0,8 мм, авальнай формы, жоўтага колеру. Вусень даўжынёй 40-60 мм. Форма яе цела цыліндрычная, паступова пашыраецца ад сярэднегрудзяў да шостага сегменту. Афарбоўка шэрая з карычневымі палосамі. На восьмым сегменце знаходзяцца вострыя грудкі, на іншых сегментах грудкі дробныя. Зімуюць вусені паміж лісцем, аплеценымі павуціннем. Кукалка даўжынёй 17,2-18,5 мм, цёмна-бурая з чырванаватым канцом. Размяшчаецца ў лёгкім кокане звычайна паміж лісцем[1].
Вусені адносяцца да паліфагаў. Кармавыя расліны вусеняў: сліва (Prunus), у тым ліку цёрн (Prunus spinosa) і абрыкос (Prunus armeniaca) вішня (Cerasus), глог (Crataegus), ляшчына (Corylus), крушына (Frangula), у тым ліку Frangula dodonei, бружмель (Lonicera), у тым ліку бружмель звычайны (Lonicera xylosteum), вярба (Salix), граб (Carpinus), бук (Fagus), бяроза (Betula), асіна (Populus tremula), чарніцы (Vaccinium myrtillus)[3][1].
- ↑ а б в г д Васильев В. П. Вредители сельскохозяйственных культур и лесных насаждений: В 3-х т. — Т. 2. Вредные членистоногие, позвоночные. — 2-е изд., испр. и доп. / Под общ. ред. В. П. Васильева; Ред-ры тома В. Г. Долин, В. Н. Стовбчатый.— К.: Урожай, 1988 576.
- ↑ Гусев В. И. Атлас насекомых Украины (на украинском языке). Гусев В. И., Ермоленко В. М., Свищук В. В., Шмиговский К. А. Киев: Государственное учебно-педагогическое издательство «Радянська школа», 1962—224 с., илл
- ↑ Васильев В. П., Лившиц И. З. Вредители плодовых культур. — М.Колос,1984.- 399с.