Пярга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ячэйкі сотаў жоўтага колеру запоўнены пяргой

Пярга́пылок кветак раслін, сабраны пчоламі і пакладзены ў ячэйкі сотаў, ушчыльнены і заліты мёдам.

Дзякуючы слою мёду, у соты не паступае паветра. У гэтых умовах пад уздзеяннем бактэрый, ферментаў і дражджавых грыбкоў павялічваецца колькасць малочнай кіслаты, якая забяспечвае кансервацыю сумесі пылку і мёду і пераўтварэнне яе ў пяргу. Пярга з'яўляецца каштоўным кормам, неабходным пчалінай сям'і пры выкормліванні расплоду ўвесну.

У склад пяргі ўваходзяць бялкі (13—40 %), тлушчы (0,3—12 %), вугляводы (24—70 %), ферменты, гармоны, вітаміны, мінеральныя солі.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Пярга выкарыстоўваецца ў медыцыне (апітэрапія) пры лячэнні анеміі, неўрозаў, цукровага дыябету, гепатыту і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 157. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]