Пярэступ
Выгляд
Пярэступ | |||||||||||||||||||
![]() Пярэступ белы (Bryonia alba) | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Bryonia L., 1753 | |||||||||||||||||||
|
Пярэ́ступ[1], брыёнія (Bryonia) — род кветкавых раслін сямейства Гарбузовыя (Cucurbitaceae). Налічвае каля 10 відаў, пашыраных пераважна ў Міжземнамор’і, Заходняй і Сярэдняй Азіі, на Каўказе.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
Шматгадовыя травяністыя расліны з клубнепадобнымі каранямі і пераважна лазячымі сцёбламі з простымі вусікамі. Лісце пяцілопасцевае або глыбокараздзельнае, часам суцэльнае. Расліны адна- і двухдомныя. Кветкі аднаполыя, дыяметрам да 1,5 см, у пазушных суквеццях. Плод — ягада.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Інсектыцыдныя, фарбавальныя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Карані пярэступа выкарыстоўваюцца ў якасці лекавага сродка.
Пярэступ белы (Bryonia alba L.) і пярэступ двухдомны (Bryonia cretica subsp. dioica (Jacq.) Tutin) — ядавітыя расліны.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кухарава Л. В. Пярэступ // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 321.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13). — С. 161.
- Переступень (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Переступень: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Bryonia (англ.) // The Plant List
- Genus: Bryonia L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)