Пясчанка чаборалістая
Пясчанка чаборалістая | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Пясча́нка чаборалістая[3] (Arenaria serpyllifolia) — від кветкавых раслін роду Пясчанка (Arenaria) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae). Тыпавы від роду.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аднагадовая залозіста апушаная кароткімі валаскамі травяністая расліна вышынёй 5—20[3] см. Сцябло прамастойнае або прыўзнятае, галінастае. Лісце дробнае, супраціўнае, простае, суцэльнае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай, апушанае. Верхняе лісце сядзячае, ніжняе — на кароткіх чаранках. Кветкі дробныя, белага колеру, у несапраўдных паўпарасоніках. Пялёсткаў — 5. Тычынак — 10. Плод — шматнасенная каробачка, якая раскрываецца 6 зубцамі.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Расліна распаўсюджана ва ўмераных і трапічных абласцях Еўразіі і Паўночнай Афрыкі[4]. Натуралізавалася на тэрыторыі Аўстраліі, Новай Зеландыі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі[4]. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[5]. Расце на лугах, камяністых россыпах, садах і агародах, пустках, газонах, аблогах, каля дарог. Пустазелле.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б Taxon: Arenaria serpyllifolia L. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
- ↑ Песчанка тимьянолистная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пясчанка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 324.
- Шишкин Б. К., Киорринг О. Э. Песчанка — Arenaria // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома Б. К. Шишкин. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1936. — Т. VI. — С. 517—539. — 956 + XXXVI с. — 5 200 экз.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 514. Arenaria serpyllifolia L. s.l. — Песчанка тимьянолистная // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 123. — ISBN 9-87317-128-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Песчанка тимьянолистная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Arenaria serpyllifolia L. // ИАС «ООПТ России» (руск.)