Перайсці да зместу

Пячора Кра-Маньён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кра-Маньён
фр.: Cro-Magnon
Каардынаты: 44°56′25″ пн. ш. 01°00′35″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Дардонь
Кра-Маньён (Францыя)
Кра-Маньён
Кра-Маньён
Катэгорыя на Вікісховішчы

Кра-Маньё́н (фр.: Cro-Magnon) — пячора ў горадзе Лез-Эзі-дэ-Таяк-Сірой  (фр.) дэпартамента Дардонь на паўднёвым захадзе Францыі, вядомая дзякуючы астанкам дагістарычнага чалавека, знойдзеных тут у 1868 французскім палеантолагам Луі Лартэ  (фр.). Пячора дала назву ўсім людзям эпохі верхняга палеалітукраманьёнцы. Акрамя чалавечага пахавання тут былі знойдзеныя крэмневыя прылады, а таксама ўпрыгажэнні, якія адносяцца да Арыньякскай і Гравецкай культур, датаваных прыкладна 30 тыс. г. да нашай эры. З пяці знойдзеных шкілетаў адзін належыць немаўляці, а чатыры - дарослым людзям з узростам больш за пяцьдзесят гадоў. Гэтым Кра-Маньён адрозніваецца ад іншых падобных знаходак на тэрыторыі Еўропы, дзе, у асноўным, былі знойдзеныя астанкі маладых людзей і падлеткаў.

У гэтым жа раёне ў 1901 у пячоры Камбарэль былі знойдзены больш за 400 наскальных зааморфных і антрапаморфных малюнкаў, якія адносяцца да эпохі верхняга палеаліту.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 85
рус.англ.фр.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]