Пётр Аляксандравіч Навасад
Пётр Аляксандравіч Навасад | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 ліпеня 1939 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 чэрвеня 1994 (54 гады) |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыкант |
Узнагароды |
Пётр Аляксандравіч Навасад (15 ліпеня 1939, в. Шэлехава, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 16 чэрвеня 1994) — беларускі спявак (барытанальны тэнар), заслужаны артыст Беларусі (1989).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 15 ліпеня 1939 года ў в. Шэлехава Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
З 1960 года — артыст Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору Беларусі. Валодаў моцным, роўным ва ўсіх рэгістрах голасам прыгожага тэмбру вялікага дыяпазону, дакладнай інтанацыяй. Яго выканальніцкая манера вылучалася абаяльнасцю, шчырасцю, эмацыянальнасцю. Выконваў адказныя сола ў праграмах калектыву, у тым ліку беларускія і рускія народныя песні.
Памёр 16 чэрвеня 1994 года.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- заслужаны артыст Беларусі (1989).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
- Дрынеўскі М. П. Навасад Пётр Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 101. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 15 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1939 годзе
- Нарадзіліся ў Пухавіцкім раёне
- Памерлі 16 чэрвеня
- Памерлі ў 1994 годзе
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі Беларусі
- Спевакі і спявачкі СССР