Суцінскі сельсавет
Суцінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Пухавіцкі раён |
Уключае | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Залог Пяцілеткі |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 28 мая 2013 |
Насельніцтва (2009) | 751 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Су́цінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Залог Пяцілеткі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Суцін. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета была акупіравана нямецкімі войскамі. 28 лістапада 2003 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Залог Пяцілеткі. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Блужскага сельсавета[1].
Населеныя пункты[правіць | правіць зыходнік]
- 1 студзеня 1947 года — 6
- 28 мая 2013 года (на момант скасавання сельсавета) — 6 (Залог Пяцілеткі, Каменка, Красны Пасёлак, Мацеевічы, Суцін і Шэлехава)
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 751 чалавек[2], з іх 97,3 % — беларусы, 2,1 % — рускія[3].
Зноскі
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 9