Пётр Аляксеевіч Калугін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пётр Аляксеевіч Калугін
 
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Дзейнасць інжынер, палітык
Месца працы
Нараджэнне 13 верасня 1941(1941-09-13) (79 гадоў)
 
Узнагароды

Пётр Аляксеевіч Калугін (нар. 13 верасня 1941, в. Кудзіна Таропецкага раёна Цвярской вобласці РСФСР) — беларускі палітык. Кандыдат тэхнічных навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ленінградскі горны інстытут, горны інжынер-шахтабудаўнік. Працоўную дзейнасць пачаў рабочым на Калінінскай чыгунцы. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў майстрам рудніка другога Салігорскага калійнага камбіната, сакратаром парткама другога рудаўпраўлення камбіната «Беларуськалій», старшынёй прафкама вытворчага аб’яднання «Беларуськалій», начальнікам рудніка другога рудаўпраўлення, дырэктарам чацвёртага рудаўпраўлення, галоўным інжынерам, генеральным дырэктарам вытворчага аб’яднання «Беларуськалій».

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў. Прызначаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалямі «Ветэран працы», «90год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ордэнам Рускай праваслаўнай царквы Прападобнага Сергія Раданежскага ІІ ступені[2] .

Зноскі