Пётр Васілевіч Касцючык

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пётр Васілевіч Касцючык
Дата нараджэння 1923
Месца нараджэння
Дата смерці 15 студзеня 1945(1945-01-15)
Месца смерці Новы-Марануў, Люблінскае ваяводства, Польшча
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19441945
Званне радавы
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Пётр Васілевіч Касцючык[1] (верасень 1923, в. Рыбцы — 15 студзеня 1945) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, радавы. Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

П. В. Касцючык нарадзіўся ў вёсцы Рыбцы Рудзенскага раёна Мінскай губерні (зараз у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Скончыў школу, працаваў у калгасе. У Чырвоную Армію прызваны ў ліпені 1944 г. На фронце з верасня 1944 г.

Тэлефаніст узвода сувязі 218-га гвардзейскага стралковага палка (77-я гвардзейская стралковая дывізія, 69-я армяя, 1-ы Беларускі фронт) гвардыі чырвонаармеец П. В. Касцючык вызначыўся ў баі на тэрыторыі Польшчы. 14 студзеня 1945 г. у раёне населенага пункта Новы-Марануў пад агнём праціўніка выправіў 46 пашкоджанняў лініі сувязі, гранатамі знішчыў агнявую кропку праціўніка. 15 студзеня ў крытычны момант бою закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Прозвішча Касцючык (руск.: Костючик) у адпаведнасці з Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 164. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3. Таксама сустракаецца Касцючак (руск.: Костючек)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 164. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Пётр Васілевіч Касцючык на сайце «Героі краіны»