Рыбцы
Вёска
Рыбцы
|
Рыбцы́[1] (трансліт.: Rybcy) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета. Месціцца за 27 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, чыгуначны прыпыначны пункт Рыбцы на лініі Мінск — Асіповічы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле краязнаўца Аляксандра Ельскага, гэта старажытнае паселішча, пра што сведчаць знаходкі прылады з камення і крэменю, якія часта знаходзілі ў другой палове XIX стагоддзя[2].
У XVIII стагоддзі вёска ўваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, адносілася да маёнтка Зазер’е, уласнасць Быкоўскіх[3].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1858 годзе ўладанне Эдварда Ваньковіча. Пасля 1861 года ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1920 годзе адкрыта школа 1-й ступені. У 1930-х гадах праведзена прымусовая калектывізацыя, у 1933 годзе быў створаны калгас «Трактарыст».
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкае падполле. У студзені 1943 года вёска была спалена ў час нямецкай карнай аперацыі, забіта 108 жыхароў[4]. Пасля вайны вёска была адноўлена.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1800 год — 2 двары, 16 жыхароў
- 1858 год — 147 жыхароў
- 1897 год — 47 двароў, 300 жыхароў; старожка, 6 жыхароў
- 1907 год — 45 двароў, 387 жыхароў; 2 урочышчы, 2 гаспадаркі, 44 жыхары
- 1917 год — 56 двароў, 362 жыхары; урочышча Рыбцы 1, 5 жыхароў; урочышча Рыбцы 2, 7 жыхароў
- 1940 год — 80 двароў, 375 жыхароў
- 1960 год — 245 жыхароў
- 2002 год — 58 двароў, 145 жыхароў
- 2009 год — 135 жыхароў
- 2019 год — 137 жыхароў[5]
Помнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Помнік жыхарам, якія загінулі ў Другую сусветную вайну.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Пётр Васілевіч Касцючык (1923—1945) — Герой Савецкага Саюза [6].
- Аляксандр Аляксандравіч Чахоўскі — кандыдат біялагічных навук.
- Іван Аляксандравіч Чахоўскі — вучоны-медык, доктар медыцынскіх навук, прафесар[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ SgKP 1889, с. 52.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4. С. 304.
- ↑ Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны . db.narb.by. Праверана 22 верасня 2024.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 22 верасня 2024.
- ↑ Дорогами войны: Пуховичский район (руск.)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 262.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рыбцы // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 178. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Jelski A. Rybcy // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew (польск.). — Warszawa, 1889. — S. 52.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх