Пётр Васільевіч Кандрацьеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Васільевіч Кандрацьеў
Дата нараджэння 20 чэрвеня 1909(1909-06-20)
Месца нараджэння Віцебск, Віцебская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці 1 чэрвеня 1943(1943-06-01) (33 гады)
Месца смерці Фінскі заліў
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Званне гвардыі палкоўнік
Камандаваў 13-ы знішчальны авіяполк
Бітвы/войны Савецка-фінляндская вайна, 1939—1940, Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі

Пётр Васільевіч Кандрацьеў (20 чэрвеня 1909, Віцебск — 1 чэрвеня 1943) — ваенны лётчык, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ленінградскую ваенна-тэарэтычную школу лётчыкаў (1933), Ейскую ваенна-марскую школу лётчыкаў.

Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг., у час якой памочнік камандзіра авіяпалка капітан П. В. Кандрацьеў зрабіў 66 баявых вылетаў, патапіў варожае судна з боепрыпасамі, спаліў на аэрадроме 7 самалётаў, знішчыў 2 паравозы, 7 аўтамашын. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 21.04.1940 г.

У Вялікую Айчынную вайну ўдзельнічаў у абароне Ленінграда, знішчальны авіяполк пад яго камандаваннем за 5 месяцаў правёў 389 паветраных баёў, знішчыў 105 варожых самалётаў, 55 танкаў. Палкоўнік Кандрацьеў загінуў 01.06.1943 г. у баі над Фінскім залівам. Пахаваны ў горадзе Кранштат.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Імем П. В. Кандрацьева названа вуліца ў Віцебску, пасёлак у Выбаргскім раёне Ленінградскай вобласці.
  • Імя Героя ўвекавечана на на мемарыяльнай дошцы з імёнамі Герояў савецкага Саюза марскіх авіяцыйных палкоў Балтыйскага флоту ў горадзе Кранштат.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кандрацьеў Пётр Васільевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 579. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — С. 207. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1. (руск.)
  • Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 607 с. — 65 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]