Пётр Сенька Гедыгольдавіч
Выгляд
(Пасля перасылкі з Пётр Гедыгольдавіч)
| Пётр Сенька Гедыгольдавіч | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Ляліва | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Кезгайла Валімонтавіч | ||||||
| Пераемнік | Судзівой Валімонтавіч | ||||||
|
|
|||||||
| Смерць |
не раней за 9 красавіка 1451 |
||||||
| Род | Гедыгольдавічы[d] | ||||||
| Бацька | Юрый Гедыгольд[1] | ||||||
| Жонка | Мілохна Кезгайлаўна[d][2] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
Пётр Сенька Гедыгольдавіч (згадваецца з 1429 — красавік 1451) — літоўскі баярын, сын Юрыя Гедыгольда. Намеснік смаленскі (1450—1451), кашталян віленскі (1451).
Валодаў маёнткамі Вішнева, Волма, Дзераўная, Камень, Налібакі, Радашковічы ў Менскім павеце, Мір і Свержань у Новагародскім павеце[3].
Фундатар касцёлаў у Вішневе і Радашковічах. Яго пячатка з гербам «Ляліва» прывешана да акту Гарадзенскай уніі.
У 1430 годзе разам з Шадзіборам Валімонтавічам ездзіў у пасольства ў Рым па справе планаў каранацыі Вітаўта.
Быў жанаты з Мілохнай.
Зноскі
- ↑ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 233, 234. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- ↑ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 234, 252. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- ↑ ЭнцВКЛ 2005.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Гедыгольд // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 522. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r.1413. Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. R.6 1913 nr 11-12.