Пётр Сенька Гедыгольдавіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Пётр Сенька ГЕДЫГОЛЬДАВІЧ (згадваецца з 1429 — памёр 1451) — літоўскі баярын, сын Юрыя Гедыгольда. Намеснік смаленскі (1450—1451), кашталян віленскі (1451).

Фундатар касцёлаў у Вішневе і Радашковічах. Яго пячатка з гербам «Ляліва» прывешана да акту Гарадзенскай уніі.

У 1430 годзе разам з Шадзіборам Валімонтавічам ездзіў у пасольства ў Рым па справе планаў каранацыі Вітаўта.

Быў жанаты з Мілохнай.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r.1413. Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. R.6 1913 nr 11-12.