Пётр Пятровіч Шэршань

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пётр Пятровіч Шэршань
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III склікання
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь IV склікання
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
 
Адукацыя:
Месца працы:
Нараджэнне: 15 ліпеня 1949(1949-07-15) (70 гадоў)
 
Узнагароды:

Пётр Пятровіч Шэршань (нар. 15 ліпеня 1949, вёска Навасады, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы

Абраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад Віцебскай вобласці (вылучаны ад Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Мёрскага, Шаркаўшчынскага раёнаў).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію і Мінскую вышэйшую партыйную школу.

Працаваў слесарам Жалудоцкага рамзавода «Сельгастэхніка», галоўным аграномам калгаса «Салют», старшынёй калгаса «Пражэктар» Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Служыў ва Узброеных Сілах. Працаваў старшынёй калгаса «Пражэктар», начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі, намеснікам старшыні Лепельскага райвыканкама, старшынёй Гарадоцкага райвыканкама, першым сакратаром Браслаўскага райкама КПБ, загадчыкам аддзела паліва, начальнікам вытворчага ўпраўлення па паліву Віцебскага аблвыканкама, генеральным дырэктарам Віцебскага абласнога прадпрыемства па паліву «Віцебскпаліва», генеральным дырэктарам Віцебскага абласнога прадпрыемства газавай гаспадаркі «Віцебскаблгаз».

Генеральны дырэктар вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз».

Абіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў.

Абіраўся дэпутатам Лепельскага раённага Савета дэпутатаў, Гарадоцкага раённага Савета дэпутатаў, Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, Браслаўскага раённага Савета дэпутатаў.

Член Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і ліквідацыі наступстваў аварый.

Званні і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

«Ганаровы грамадзянін Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці», «Ганаровы грамадзянін Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці», «Чалавек года Віцебшчыны — 2010», Заслужаны энергетык Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», пяццю юбілейнымі медалямі, медалём «За супрацоўніцтва» (Саюзная дзяржава), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.