Іосіф Аляксандравіч Сярэбраны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іосіф Аляксандравіч Сярэбраны
Дата нараджэння 25 красавіка 1907(1907-04-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 жніўня 1979(1979-08-12)[2][3] (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта
Месца працы
Жанр партрэт, пейзаж, графіка, плакат, нацюрморт і жанравы жывапіс
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм[d]
Уплыў на Feodosii Humeniuk[d]
Партыя
Член у
Узнагароды
Народны мастак СССР Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР Народны мастак РСФСР

Іосіф Аляксандравіч Сярэ́браны[5] (12 (25) красавіка 1907 — 12 жніўня 1979) — савецкі мастак-жывапісец і педагог. Член-карэспандэнт Акадэміі мастацтваў СССР (1947). Народны мастак СССР (1977).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Магіла І. А. Сярэбранага на Серафімаўскіх могілках Санкт-Пецярбурга

Нарадзіўся ў горадзе Гародня Чарнігаўскай губерні. У 1922—1923 гадах вучыўся ў мастацкай студыі ў Палтаве ў М. М. Гужавіна, у 1924—1927 гадах у Ленінградскім мастацка-педагагічным тэхнікуме (сучаснае Санкт-Пецярбургскае мастацкае вучылішча імя М. К. Рэрыха) ў А. А. Рылова[6][7]. У 1927 годзе паступіў на факультэт жывапісу Вышэйшага мастацка-тэхнічнага інстытута. Займаўся ў В. Я. Савінскага, А. А. Рылава, М. П. Бобышава, В. В. Бяляева. У 1931 годзе скончыў тэатральна-дэкарацыйнае аддзяленне Інстытута пралетарскага выяўленчага мастацтва (цяпер Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна) з прысваеннем звання мастака-дэкаратара тэатра[7]. У 1931—1934 працаваў як мастак-афарміцель і тэатральны мастак. У час Вялікай Айчыннай вайны і блакады І. А. Сярэбраны заставаўся ў Ленінградзе, уваходзіў у брыгаду плакатыстаў, якія працавалі ўсю блакаду па заданнях Палітупраўлення Ленінградскага фронту[7]. У 1942 годзе быў камандзіраваны ў партызанскі атрад, дзе напісаў серыю партрэтаў[7]. У 1948—1951, 1954—1979 гадах выкладаў у Інстытутце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна, з 1949 года[8] — прафесар[7].

З 1947 года І. А. Сярэбраны член-карэспандэнт Акадэміі мастацтваў СССР. Быў членам Саюза мастакоў СССР, Ленінградскага Саюза мастакоў[7]. Абіраўся старшынёй праўлення Ленінградскага Саюза мастакоў (1954—1957)[7].

Памёр Іосіф Аляксандравіч Сярэбраны 12 жніўня 1979 года ў Ленінградзе. Пахаваны на Серафімаўскіх могілках.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Іосіф Аляксандравіч Сярэбраны аўтар партрэтаў, плакатаў, тэматычных карцін, твораў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне. У мастацкіх выстаўках прымаў удзел з 1925 года.

Сярод прац мастака:

  • тэматычныя карціны — «Выступленне У. І. Леніна на другім Усерасійскім з’ездзе Саветаў» (1938), «С. М. Кіраў у Томскай турме» (1939), «На пятым (Лонданскім) з’ездзе РСДРП» (1942), «18 студзеня 1943 года (прарыў блакады ў Ленінградзе)» (разам з У. А. Сяровым і А. А. Казанцавым, 1943), «Ладага — дарога жыцця» (1943—1944), «Канцэрт Ленінградскай філармоніі ў 1942 годзе» (1957);
  • партрэты — партызана В. С. Цімачова (1943), дачкі (1946), стаханаўца, сталявара Кіраўскага завода Канавалава (1949), кампазітараў В. П. Салаўёва-Сядога (1950) і Д. Д. Шастаковіча (1964), хірурга П. Купрыяновіча (1965), С. Рыхтэра, групавы партрэт «Партызаны-лесгафтаўцы пасля баявой аперацыі» (1942), «А. М. Горкі ў Петрапаўлаўскай крэпасці ў 1905 годзе» (1953)і іншыя;
  • плакаты — «Будзь пільны!»(1941), «Бі мацней, сынок!», «Рускі народ ніколі не будзе стаяць на каленях» і «Накася, выкусі!» (абодва ў 1943), «А ну, узялі!..» (1944) і іншыя.

Творы І. А. Сярэбранага знаходзяцца ў Дзяржаўным Рускім музеі, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, у музеях і прыватных зборах у Расіі, ва Украіне, у Францыі, Вялікабрытаніі, Італіі і іншых краінах.

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Серебряный Иосиф Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Серебряный Иосиф Александрович // Российская академия художеств Праверана 29 лютага 2024.
  3. а б Українська радянська енциклопедіяКиїв: Головна редакція УРЕ, 1959. — Т. 10. — С. 127.
  4. Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 23. — С. 300, 301.
  5. БелЭн 2002.
  6. Серебряный Иосиф Александрович (1907—1979) (руск.) // Расійская акадэмія мастацтваў
  7. а б в г д е ё Ленинградские художники на фронте Великой Отечественной войны (руск.) // Дзяржаўны Рускі музей
  8. ВСЭ 1976.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сярэ́браны Іосіф Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 358. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Сере́бряний Йосип Олександрович // Українська радянська енциклопедія : у 12 томах / за ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Головна редакція УРЕ, 1974–1985. — Т. 10: Салют — Стоговіз −1983. — С. 127. — 543, [1] с., [36] арк. іл. : іл., табл., портр., карти + 1 арк с. — 50 000 экз. (укр.)
  • Сере́бряный Иосиф Александрович // Т. 23. Сафлор — Соан. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 300—301. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Сере́бряный Иосиф Александрович // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. — С. 226. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз. (руск.)
  • Серебряный Иосиф Александрович // Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: Большая Российская Энциклопедия, 1992. — С. 31, 573. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]