Піліп Піліпавіч Капуста

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Піліп Піліпавіч Капуста
Дата нараджэння 25 снежня 1907(1907-12-25)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 студзеня 1973(1973-01-06) (65 гадоў)
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў артылерыя[d]
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль «За баявыя заслугі» Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1 ступені Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Пілі́п Пілі́павіч Капу́ста (укр.: Пилип Пилипович Капуста; 7 студзеня 1908, сяло Жоўтае, Пяціхацкі раён, Днепрапятроўская вобласць6 студзеня 1973) — адзін з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Мінскай і Беластоцкай абласцях. Генерал-маёр (1943).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Член КПСС з 1932 года. Удзельнік Польскага паходу Чырвонай Арміі, Савецка-фінляндскай вайны (1939—1940). Вялікую Айчынную вайну сустрэў у званні маёра, камандзірам гаўбічнага палка пад Беластокам. Быў паранены, апынуўся ў нямецкім палоне. 17 снежня збег з лагера для ваеннапалонных і перайшоў да партызанскай дзейнасці. У партызанах з сакавіка 1942 года: начальнік штаба, камісар атрада, з мая 1942 года камандзір партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава, са снежня — партызанскага злучэння Слуцкай зоны. У сакавіку — ліпені 1943 года член Слуцкага падпольнага міжрайкома КП(б)Б, са жніўня 1943 года начальнік штаба Беластоцкага партызанскага злучэння, адначасова ў лістападзе 1943 — ліпені 1944 гадоў член Беластоцкага падпольнага абкома КП(б)Б. Вызваліў з гета Клецка і Нясвіжа пэўную колькасць яўрэяў і дазволіў ім стварыць асобны нацыянальны партызанскі атрад са 140 чалавек, які паспяхова ваяваў з немцамі. Атрады Капусты прынялі ўдзел у Гродзенскай аперацыі (1944).

Пасля вайны працягнуў службу ў Чырвонай Арміі. Узнагароджаны ордэнамі і медалямі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]