Партызанскае злучэнне Слуцкай зоны
Выгляд
| Партызанскае злучэнне Слуцкай зоны | |
|---|---|
| Гады існавання | 1942—1943 |
| Краіна |
|
| Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
| Уваходзіць у | Савецкі партызанскі рух у Беларусі |
| Тып | партызаны |
| Функцыя | змаганне з акупантамі |
| Колькасць | больш за 4000 партызан |
| Дыслакацыя | Капыльскі, Уздзенскі, Грэскі, Слуцкі, Чырвонаслабодскі раёны |
| Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
| Удзел у | |
| Камандзіры | |
| Вядомыя камандзіры |
|
Партызанскае злучэнне Слуцкай зоны — было створана ў снежні 1942 года паводле ўказання начальніка Цэнтральнага штаба партызанскага руху і ЦК КП(б)Б Панцеляймона Кандратавіча Панамарэнкі Слуцкім міжрайкомам КП(б)Б на базе партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава. Дзейнічала на тэрыторыі Капыльскага, Уздзенскага, Грэскага, Слуцкага і Чырвонаслабодскага раёнаў.
У жніўні 1943 года злучэнне было расфарміравана, больш за 700 партызан было перададзена для фарміравання Беластоцкага партызанскага злучэння, асноўныя сілы ўліліся ў Мінскае партызанскае злучэнне.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]У злучэнне ўваходзілі:
- 27-я партызанская брыгада імя В. І. Чапаева;
- 225-я партызанская брыгада імя А. В. Суворава;
- 300-я партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава.
Налічвала больш за 4 000 партызан.
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзіры:
- Піліп Піліпавіч Капуста (снежань 1942 — май 1943);
- Мікалай Анісімавіч Шастапалаў (май — жнівень 1943),
начальнік штаба: П. З. Ігнашчанка.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.