Піхта бальзамічная

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Піхта бальзамічная
Abies balsamea1.jpg
Агульны выгляд дарослага дрэва
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Abies balsamea (L.) Mill. (1768)

Сінонімы
Даччыныя таксоны

Abies balsamea f. hudsonia

(Jacques) Fernald & Weath.
Арэал

выява

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   18032
NCBI   90345
EOL   1061732
GRIN   t:635
IPNI   1084057-2
TPL   kew-2609719

Піхта бальзамічная[1] (Abies balsamea) — від роду Піхта сямейства Хваёвыя (Pinaceae), вечназялёнае хваёвае дрэва.

Распаўсюджванне[правіць | правіць зыходнік]

Займае велізарныя плошчы ў Паўночнай Амерыцы, яе арэал даходзіць на ўсходзе да берагоў Атлантычнага акіяна і на захадзе датыкаецца з Ціхім акіянам. Выведзена шмат дэкаратыўных формаў. Мае важнае лесапрамысловае значэнне ў Канадзе і ЗША.

Біялагічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дрэва вышынёй 15-25 метраў з правільнай конусападобнай кронай, апушчанай да самай зямлі.

Кара шэра-карычневая, гладкая.

Ігліца даўжынёй 1,5—2,5 см, тупая або злёгку выемчатая на канцы, зверху цёмна-зялёная, бліскучая, знізу з бялёсымі палоскамі. На галінах размешчана грабеньчата.

Шышкі авальна-цыліндрычныя, даўжынёй 5-10 см, дыяметрам 2-2,5 см, у пачатку развіцця цёмна-фіялетавыя.

Каранёвая сістэма павярхоўная.

Працягласць жыцця 150—200 гадоў[2].

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

У Канадзе піхта бальзамічная выкарыстоўваецца як крыніца канадскага бальзаму.

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Адносна марозаўстойлівая і ценевынослівая, дастаткова газаўстойлівая. Добра расце на вільготных алювіяльных і суглінкавых глебах, дрэнна на падзолістых і пяшчаных.

Маладыя расліны растуць павольна, дарослыя хутчэй.

Адносна добра расце ў лясной зоне Расіі (на поўнач да шыраты Санкт-Пецярбурга ўключна, на ўсход да Екацярынбурга), у лесастэпавай і стэпавай дрэнна. У садах і парках Украіны маюцца дрэвы вышынёй да 15 метраў.

Рэкамендуецца для пасадак салітэрамі і невялікімі групамі.

Сарты[правіць | правіць зыходнік]

  • 'Argentea'. Ігліца на канцах белая.
  • 'Columnaris'. Крона калонападобная.
  • 'Glauca' Beissn.. Форма росту, як у намінальнай формы. Верхняя частка ігліцы блакітнаватая.
  • 'Nana'. Шчыльная, амаль шарападобная форма кроны. Ігліца кароткая, цёмна-зялёная
  • 'Piccolo' Edwin Carstens Nursery, 1987, Германія. Вышыня каля 40 см. Галіны кароткія, шчыльна размешчаныя. Іголкі цёмна-зялёныя, пупышкі чырванавата-карычневыя. Прыгожы кантраст паміж старымі і новымі іголкамі[3][4]. Зоны марозаўстойлівасці: 3a—8b.
  • 'Little Jamie'. Карлікавы сорт. Крона шарападобная.
  • 'Prostrata'. Карлікавы сорт. Галіны распасцёртыя над зямлёй.
  • 'Variegata'. Ігліца жоўта-пярэстая.
Abies balsamea cones.jpg
Abies balsamea branch.jpg
Abies balsamea phanerolepis.jpg
Abies balsamea pollen cones1.jpg

Зноскі

  1. Крылов Г. В., Марадудин И. И., Михеев Н. И., Козакова Н. Ф. Пихта — Агропромиздат. — 1986. — 239 с.
  2. Колесников А.И. Декоративная дендрология — 2-е, исправ. и доп.. — М.: Лесная промышленность, 1974. — 704 с.
  3. Abies balsamea 'Piccolo' на сайте Библиотека хвойных растений
  4. Laurence Hatch Cultivars of Woody Plants — TCR Press, 2007. — Т. 1. — С. 1031. — ISBN 0971446504.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]