Піцемскі вялікі камень
Піцемскі вялікі камень — валун у Беларусі, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Размешчаны за 2,5 км на паўднёвы захад ад в. Багуслаўка Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці, каля былога хутара Піцемскі. Валун парфірападобнага граніту з крышталямі палявога шпату і біятыту. Даўжыня валуна складае 2,3 м, шырыня 1,3 м, вышыня 1,4 м, у абводзе 5,8 м, аб’ём 2,2 м³, маса каля 5,9 т. Прынесены ледавіком каля 320—250 тыс. г. назад з Фінляндыі. Доўгая вось валуна арыентавана з поўначы на поўдзень, што адпавядае напрамку руху ледавіка. Ахоўны статус нададзены ў 1997 годзе.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх