П’ер Кардэн
Pierre Cardin | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні: | італ.: Pietro Costante Cardin[1] |
---|---|
Род дзейнасці: | мадэльер |
Лэйбл: | Pierre Cardin |
Дата нараджэння: | 7 ліпеня 1922 |
Месца нараджэння: | |
Грамадзянства: |
![]() |
Дата смерці: | 29 снежня 2020 (98 гадоў) |
Месца смерці: | |
Узнагароды і прэміі: |
П’ер Кардэн (фр.: Pierre Cardin, італ.: Pietro Cardin; 7 ліпеня 1922, Сан-Б’яджа-дзі-Калальта, Італія — 29 снежня 2020) — французскі мадэльер італьянскага паходжання. Адзін з самых уплывовых у гісторыі высокай моды. Быў першым куцюр’е, які пачаў прадаваць свае сукенкі і парфум па ніжэйшых коштах, зрабіўшы іх больш даступнымі шырокаму колу людзей.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
З 1947 года працаваў у Крысціяна Дыёра, у 1950 годзе заснаваў уласны дом моды. Аддаваў перавагу абстрактнаму, геаметрычнаму дызайну, які часцяком мала адпавядаў паўсядзённым клопатам. Адзін з першапраходцаў стылю унісекс (калекцыя 1958), лічыўся авангардыстам ад моды.
Запатэнтаваў больш за 500 вынаходак, такіх як каляровыя панчохі і высокія боты, міні-сарафаны, гальштукі «ў кветачку», доўгія пінжакі без каўняра, вузкія штаны на гузіках, першапачаткова створаныя для «Бітлз». У 1970 годзе П’ер Кардэн ствараў дызайн для НАСА[3].
Памёр 29 снежня 2020 года ў Нёі-сюр-Сен[4].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Камандор ордэна Ганаровага легіёна
- Камандор Нацыянальнага ордэна «За заслугі»
- Кавалер ордэна мастацтваў і літаратуры
- Ордэн Францыска Скарыны (2004, Беларусь)
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 https://deces.matchid.io/id/J2qhPm-meM3y
- ↑ Fichier des personnes décédées Праверана 18 студзеня 2021.
- ↑ Памёр П'ер Кардэн
- ↑ French fashion designer Pierre Cardin dies at 98
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме П’ер Кардэн
- Афіцыйны сайт «Sculptures Utilitaires»
- Афіцыйны сайт месье П’ера Кардэна
- Асобы
- Нарадзіліся 7 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Трэвіза
- Памерлі 29 снежня
- Памерлі ў 2020 годзе
- Памерлі ў Нёі-сюр-Сен
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
- Камандоры французскага ордэна «За заслугі»
- Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Мадэльеры Францыі
- Мадэльеры Італіі
- Замежныя члены РАМ