П’ер Юбер Ністэн
П’ер Юбер Ністэн | |
---|---|
фр.: Pierre-Hubert Nysten | |
Дата нараджэння | 30 кастрычніка 1771[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 сакавіка 1818[1][2][…] (46 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізіёлаг, педыятр, энтамолаг |
Навуковая сфера | медыцына |
Альма-матар | |
Член у |
П’ер Юбер Ністэн (фр.: Pierre-Hubert Nysten; 30 кастрычніка 1771, Льеж — 3 сакавіка 1818, Парыж) — французска-бельгійскі лекар[4].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1802, адначасова з атрыманнем дыплома доктара медыцыны ў Парыжы, апублікаваў сваю першую працу «Новыя гальванічныя досведы, праведзеныя на мускулах чалавека і цеплакроўных жывёл…» (фр.: Nouvelles expériences galvaniques, faites sur les organes musculaires de l’homme et des animaux а sang rouge…). Разам з Біша займаўся піянерскімі даследаваннямі ў галіне кардыялогіі. Разам з Жазефам Капюронам склаў медыцынскі слоўнік (фр.: «Nouveau dictionnaire de médecine, de chirurgie, de pharmacie, des sciences accessoires et de l'art vétérinaire», 1806, які да 1865 года вытрымаў 12 выданняў).
Імя Ністэна носіць аднайменны закон (правіла) , які апісвае заканамернасці трупнага адубення[5].
Зноскі
- ↑ а б Pierre-Hubert Nysten // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Peter Hubert Nysten // Biographies of the Entomologists of the World — Senckenberg German Entomological Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ Наставления по судебно–медицинскому вскрытию мёртвых тел / Шигеев В.Б. Шигеев С.В.Шигеев С.В. — 2014. С. 57
- ↑ Правило Нистена . Праверана 1 мая 2017.