Пётр Дзмітрыевіч Пузікаў
Пётр Пузікаў | |
---|---|
Пётр Дзмітрыевіч Пузікаў | |
Дата нараджэння | 20 снежня 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лютага 1977 (57 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук (1968) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Партыя | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Пётр Дзмітрыевіч Пузікаў (нар. 20 снежня 1919, в. Падоры, Шумілінскі раён — 20 лютага 1977) — беларускі вучоны, філосаф. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1975).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў простай сялянскай сям’і. Скончыў ваеннае вучылішча. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны кіраваў на радзіме падпольнай групай, якая летам 1942 года цалкам улілася ў партызанскі атрад імя Варашылава Сіроцінскай (да лютага 1943 года) брыгады. Праз месяц яго прызначаюць начальнікам штаба атрада, дзе Пятру Пузікаву давялося не толькі распрацоўваць планы аперацый, але і самому ў іх удзельнічаць. А яны часта праходзілі на ўчастках Бешанковічы-Лепель, Шуміліна-Бешанковічы, Ула-Обаль, Лоўжа-Ула. Атрад вёў абарончыя баі ў раёне бешанковіцкіх весак Шавурына, Дворнікі.
Пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі Пётр Дзмітрыевіч становіцца слухачом Рэспубліканскай партыйнай школы пры ЦК КПБ і адначасова студэнтам Белдзяржуніверсітэта, якія скончыў адпаведна ў 1948 і 1949 гадах. Напачатку працаваў прапагандыстам, загадчыкам арганізацыйна-інструктарскага аддзела Сіроцінскага райкама партыі, загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі Ульскага райкама КПБ. Пасля быў прызначаны лектарам Віцебскага абкама КПБ. У 1955 годзе скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. У 1955—1957 гадах ён выкладае філасофію ў Мінскім інстытуце народнай гаспадаркі імя Куйбышава, у 1957—1963 гадах працуе навуковым супрацоўнікам Інстытута філасофіі і права АН БССР, у 1963—1967 гадах зноў у Інстытуце народнай гаспадаркі. Тут становіцца старшым выкладчыкам, дацэнтам.
У 1967 годзе Петр Дзмітрыевіч Пузікаў — намеснік галоўнага рэдактара Беларускай Энцыклапедыі, праз пяць гадоў узначальвае Інстытут філасофіі і права Акадэміі навук БССР. У 1968 годзе ён паспяхова абараніў доктарскую дысертацыю, на наступны год стаў прафесарам.
20 лютага 1977 года пасля працяглай хваробы П. Д. Пузікаў памёр.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўнае месца ў навуковай дзейнасці беларускага вучонага-філосафа займала даследаванне праблем дыялектычнага матэрыялізму, філасофскіх пытанняў прыродазнаўства, метадалогіі навуковага спазнання лагічнай структуры ведаў і шматлікіх іншых пытанняў. Пётр Дзмітрыевіч Пузікаў з’яўляецца аўтарам сотні навуковых работ. Некаторыя з іх змешчаны ў кнігах, аўтарам якіх быў сам.
Петр Дзмітрыевіч выдатна праявіў свае арганізатарскія здольнасці пры стварэнні творчага калектыву першай у краіне Беларускай Энцыклапедыі[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Айчыннай вайны I і II ступеняў
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР
- Дзяржаўная прэмія БССР
Зноскі
- ↑ ПУЗІКАЎ ПЁТР ДЗМІТРЫЕВІЧ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2020. Праверана 29 сакавіка 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Крачкоўскі, А. Заслужаны дзеяч навукі / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). — 2002. — 24 снеж. — С. 3.
- Петр Дмитриевич Пузиков // Память: историко-документальная хроника Шумилинского района / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. — Мн., 1985. — С. 514.
- Пузиков Пётр Дмитриевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2008. — Т. 6. — С. 327.
- Пузікаў Пётр Дзмітрыевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 118. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Нарадзіліся 20 снежня
- Нарадзіліся ў 1919 годзе
- Нарадзіліся ў Шумілінскім раёне
- Памерлі 20 лютага
- Памерлі ў 1977 годзе
- Выкладчыкі БДЭУ
- Супрацоўнікі Інстытута філасофіі НАНБ
- Супрацоўнікі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
- Дактары філасофскіх навук
- Прафесары
- Выпускнікі БДУ
- Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
- Члены КПСС
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Філосафы Беларусі