Павел Кузьміч Дзюбайла
Павел Кузьміч Дзюбайла | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 жніўня 1931 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 студзеня 1995 (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, крытык, літаратуразнавец |
Навуковая сфера | літаратуразнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у | |
Прэміі |
Павел Кузьміч Дзюба́йла (5 жніўня 1931, в. Кукарава, Бярэзінскі раён, Мінская вобласць — 24 студзеня 1995, Мінск) — беларускі крытык і літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук (1973), прафесар (1982).
Скончыў у 1954 годзе БДУ. Настаўнічаў, з 1960 года ў Інстытуце літаратуры АН Беларусі. Друкаваўся з 1950 года.
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1967 года.
Памёр 24 студзеня 1995 года ў Мінску. Пахаваны ў вёсцы Кукарава Бярэзінскага раёна[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследаваў сучасную беларускую літаратуру, асноўныя тэндэнцыі і заканамернасці развіцця рамана, стылявыя кірункі ў прозе. Адзін з аўтараў кніг «Праблемы сучаснай беларускай прозы» (1967), «Беларуская савецкая проза: Раман і аповесць» (1971).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Коласа 1980 за ўдзел у 2-томным даследаванні «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (1977, на рус. мове).
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Беларускі раман аб Вялікай Айчыннай вайне. Мн., 1964;
- Праблемы стылю ў сучаснай беларускай прозе. Мн., 1973;
- Вобраз нашага сучасніка ў беларускай прозе. Мн., 1978;
- У вялікай дарозе. Мн., 1981;
- Беларускі раман: Гады 70-я. Мн., 1982;
- Панарама сучаснай беларускай прозы. Мн., 1986;
- У пошуках духоўных каштоўнасцей. Мн., 1987;
- Станоўчы герой у беларускай літаратуры: Сав. перыяд: Кн. для настаўніка. Мн., 1990.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Дзюбайла Павел – Белліт (17 кастрычніка 2023). Праверана 23 жніўня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дзюбайла Павел Кузьміч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Таіса Грамадчанка. Аўтарытэт даследчыка // Партал выдавецкага дома «Звязда»
- Нарадзіліся 5 жніўня
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў Бярэзінскім раёне
- Памерлі 24 студзеня
- Памерлі ў 1995 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя ў Бярэзінскім раёне
- Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
- Дактары філалагічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі БДУ
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Літаратурныя крытыкі СССР
- Літаратурныя крытыкі Беларусі
- Літаратурныя крытыкі XX стагоддзя
- Літаратуразнаўцы СССР
- Літаратуразнаўцы Беларусі