Пётр Сідаравіч Дурчын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з П. С. Дурчын)
Пётр Сідаравіч Дурчын
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1918(1918-10-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 ліпеня 1997(1997-07-19) (78 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Член у
Узнагароды

Пётр Сідаравіч Дурчын (25 кастрычніка 1918, Мазыр, Гомельская вобласць19 ліпеня 1997) — беларускі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 25 кастрычніка 1918 года ў горадзе Мазыр Гомельскай вобласці. Займаўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1934—1937). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Маскоўскае мастацкае вучылішча памяці 1905 г. (1949). Вучыўся пад кіраўніцтвам Ф. Фогта, Я. Мініна, В. Бакшэева, П. Пятровічава, М. Крымава.

Удзельнік мастацкіх выстаў з 1949 года. Працаваў у станковай графіцы. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1989). Узнагароджаны сярэбраным медалём імя М. Грэкава (1990). Член Беларускага саюза мастакоў з 1956 года. Член Саюза мастакоў СССР[1].

Памёр 19 ліпеня 1997 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Работы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, музеі «Брэсцкая крэпасць-герой» і іншых музеях Беларусі.

Асноўныя працы: «Пеця Клыпа» (1965), «Партрэт К. Маркса» (1978), «Брэсцкая крэпасць» (1980—1989), «Цытадэль над Бугам» (1980-1989), «Кавалеўская С. В.» (1989), «Салтыкоў-Шчадрын М. Я.» (1989), «Талстой Л. М.» (1990), «Мамін-Сібірак Д. Н.» (1991),

Зноскі