Перайсці да зместу

Рабер Мерль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рабер Жан Жорж Мерль)
Рабер Мерль
фр.: Robert Merle
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 29 жніўня 1908(1908-08-29)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 сакавіка 2004(2004-03-27)[1][2] (95 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Дзеці Pierre Merle[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, раманіст, сцэнарыст, пісьменнік навуковай фантастыкі, біёграф, драматург, настаўнік
Гады творчасці 19492003
Мова твораў французская
Прэміі
Узнагароды
Croix du combattant
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Рабер Жан Жорж Мерль (фр.: Robert Merle, 28 жніўня 1908, Тэбеса, Алжыр — 28 сакавіка 2004, Парыж) — французскі пісьменнік. Многія яго гістарычныя раманы пра Францыю XVI—XVII стагоддзяў сталі бэстсэлерамі.

Нарадзіўся ў Алжыры, у сям’і афіцэра. У 1918 годзе пераехаў у Францыю, дзе скончыў літаратурны факультэт. Прымаў удзел у Другой сусветнай вайне, пасля акружэння пад Дзюнкеркам тры гады правёў у лагеры для ваеннапалонных, адкуль уцёк.

Перакладаў на французскую мову творы Дж. Уэбстэра, Дж. Свіфта, Э. Колдуэла, а таксама дзённікі Чэ Гевары. Сімпатызаваў СССР, да савецкага ўварвання ў Афганістан быў членам кампартыі.

Прызнанне крытыкі і Ганкураўскую прэмію яму прынёс ў 1949 годзе антымілітарысцкі раман «Нядзельны адпачынак на паўднёвым беразе» пра трагедыю ў Дзюнкерку. Найбольшы поспех у шырокай публікі мела серыя з 13 прыгодніцкіх раманаў пра эпоху рэлігійных войнаў.

Мерль ад трох шлюбаў меў чатырох сыноў і дзве дачкі. Памёр ва ўзросце 95 гадоў ад сардэчнага прыступу ва ўласным доме ў ваколіцах Парыжу.

Зноскі