Перайсці да зместу

Рабер Сюркуф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рабер Шарль Сюркуф
фр.: Robert Surcouf
Імя пры нараджэнні фр.: Robert Charles Surcouf
Род дзейнасці капёр, пісьменнік, суднаўладальнік, гандляр рабамі
Дата нараджэння 12 снежня 1773(1773-12-12)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 ліпеня 1827(1827-07-08)[2][3] (53 гады)
Месца смерці
Грамадзянства Францыя
Жонка Marie-Catherine Blaize de Maisonneuve[d]
Член у
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рабе́р Шарль Сюрку́ф (фр.: Robert Charles Surcouf; 12 снежня 1773 — 8 ліпеня 1827 гг.) — французскі карсар брэтонскага паходжання, «кароль карсараў» часоў Напалеонаўскіх войнаў, кавалер Ордэна Ганаровага легіёна.

Нарадзіўся ў Сен-Мало ў сям'і гандляра. У 1789 г. у якасці матроса трапіў на судне гандляроў рабамі ў Індыйскі акіян. Згодна апавяданням самога Р. Ш. Сюркуфа, пасля караблекрушэння адыграў галоўную ролю ва ўзнаўленні судна і выратаванні часткі або самога капітана, або яго сваячкі, за што атрымаў ў наступным плаванні пасаду намесніка капітана. У 1794 г. прымаў удзел у вайне з брытанскім флотам каля Маўрыкія.

У 1795 г. быў арыштаваны французскімі каланіяльнымі ўладамі за нелегальны гандаль рабамі і кантрабанду. Замест жорсткага пакарання, атрымаў прапанову заняцца капёрскай справай. Р. Ш. Сюркуфу быў прадстаўлены невялікі карабель «Эмілія» з 30 чалавекамі каманды. Арганізацыя капёрскай справы ажыццяўлялася на прыватныя ўкладанні і патрабавала атрымання прыбытку. 29 студзеня 1796 г. каманда «Эміліі», якая не мела нават гармат, захапіла тры брытанскія караблі, у тым ліку добра ўзброены брыг «Трытон». Гэты выпадак праславіў імя Р. Ш. Сюркуфа.

У 18031807 гг. перарваў кар'еру пірата, але вярнуўся да яе па запыту Напалеона. У 1807 — 1809 гг. узначальваў пірацкія рэйды на караблі Брытанскай Ост-Індскай кампаніі, атрымаў некалькі бліскучых перамог у баях з брытанскімі ваеннымі караблямі. Пасля вяртання ў Сен-Мало быў узнагароджаны тытулам барона.

У 1812 г. узначаліў капёрскі рэйд на прыватным караблі «Рэнар», але ў першым жа баі яго карабель загінуў разам з караблём праціўніка. У 1813 г. пакінуў кар'еру марака і пірата. Да канца жыцця займаўся зямельнымі і фінансавымі спекуляцыямі.

Зноскі

  1. Robert Surcouf // Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Robert Surcouf // GeneaStar
  3. Robert Surcouf // Roglo — 1997. — 10000000 экз.