Брусельскі сабор
| Хрысціянскі сабор | |
| Сабор Святых Міхаіла і Гудулы | |
|---|---|
| фр.: Cathédrale Saints-Michel-et-Gudule de Bruxelles нідэрл.: Kathedraal van Sint-Michiel en Sint-Goedele | |
| | |
| 50°50′52″ пн. ш. 4°21′37″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Брусель |
| Канфесія | Каталіцтва |
| Епархія | Архідыяцэзія Мехелена-Бруселя |
| Тып будынка | сабор |
| Архітэктурны стыль | Готыка |
| Заснавальнік | Lambert II, Count of Louvain[d] |
| Дата заснавання | 1226[1] |
| Будаўніцтва | 1047—1485 гады |
| Вышыня | 64 м |
| Стан | Дзеючы сабор |
| Сайт | cathedralestmichel.be |
Сабор Святых Міхаіла і Гудулы (фр.: Cathédrale Saints-Michel-et-Gudule de Bruxelles, нідэрл.: Kathedraal van Sint-Michiel en Sint-Goedele, лац.: Cathedralis Sancti Michaelis et Gudulae Bruxellis) — сабор у Бруселі, у Бельгіі. Адзін з найяскравых прадстаўнікоў гатычнай архітэктуры.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ламберт II (нідэрл.: Lambert II van Leuven), граф Лёвена, у 1047 годзе перавёз мошчы святой Гудулы ў царкву Святога Міхаіла і заснаваў капітул пры ёй. Пасля гэтага замацавалася назва «царква Святых Міхаіла і Гудулы», якая пасля развілася ў «Сабор Святых Міхаіла і Гудулы». Святыя гэтага сабора таксама з’яўляюцца святымі заступнікамі сталіцы Бельгіі. У 1200 годзе Генрых I Брабанцкі арганізаваў рэстаўрацыю храма, а ў 1226 годзе Генрых II Брабанцкі вырашыў змяніць стыль пабудовы на гатычны, працы па будаўніцтве хораў працягваліся з 1226 па 1276 гады. Да 1450 года будаўніцтва фасада галоўным чынам было завершана, а да 1485 года скончана і ўнутранае аздабленне.
У 1983—1999 гадах праводзіліся рэстаўрацыйныя працы. У 1995 годзе сабор наведаў Ян Павел II. У 1999 годзе ў саборы адбыўся шлюб герцага Брабанцкага Філіпа і герцагіні Брабанцкай Мацільды, а ў 2003 годзе -прынца Ларана Бельгійскага і прынцэсы Клер Коамбс.

Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня сабора складае 114 метраў. Экстэр'ер будынка ўяўляе сабой сіметрычную гатычную кампазіцыю з дзвюма вежамі. Унутры кожнай вежы ёсць доўгія лесвіцы, якія выходзяць на тэрасу вышынёй 64 метра.
Галоўны фасад сабора мае чатыры ўваходы з трыма спічастымі парталамі і скульптурамі святых над імі. Ён быў пабудаваны архітэктарам Янам ван Рэйсбрукам, аўтарам брусельскай ратушы. Дзверы ўпрыгожаны каванымі рэльефамі. Над цэнтральным уваходам змешчаны велізарны вітраж.
Інтэр’ер
[правіць | правіць зыходнік]
У саборы знаходзяцца каштоўныя вітражы, створаныя ў XVI стагоддзі Янам Хакам, XVIII і XIX стагоддзі Жанам-Баптыстам Капраньерам. Неф сабора ўпрыгожаны калонамі з ажурнымі капітэлямі і статуямі святых, лавы ў ім маюць цёмнакарычневы адценне, якое кантрастуе са светлай залай. У саборы маецца арган. У саборы таксама знаходзіцца маўзалей бельгійскага нацыянальнага героя Фрэдэрыка дэ Меродэ (фр.: Frédéric de Mérode).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Histoire du règne de Charles-Quint en Belgique, Volume 5, Par Alexandre Henne
- Raymond van Schoubroeck, Hans-Günther Schneider: Kathedrale St. Michael und St. Gudula, Brüssel. Kunstführer Nr. 2463, Verlag Schnell & Steiner, Regensburg 2003, ISBN 3-7954-6342-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Брусельскі сабор- Афіцыйны сайт сабора Святых Міхаіла і Гудулы
- ↑ https://cathedralisbruxellensis.be/en/ — 2024. Праверана 12 студзеня 2026.
