Рагір ван дэр Вэйдэн
Рагір ван дэр Вэйдэн | |
---|---|
нідэрл.: Rogier van der Weyden | |
| |
Імя пры нараджэнні | нідэрл.: Rogier de le Pasture |
Дата нараджэння | не раней за 1399 і не пазней за 1400 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 чэрвеня 1464[2] ці 16 чэрвеня 1464[3][4] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Падданства | фламандзец |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, ілюмінатар рукапісаў, архітэктурны чарцёжнік |
Жанр | партрэт |
Мастацкі кірунак | Ранні нідэрландскі жывапіс[d][1] |
Уплыў | Ян ван Эйк, Рабер Кампен |
Уплыў на | Еранім Босх, Хаймэ Угэ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рагір ван дэр Вэ́йдэн (нідэрл.: Rogier van der Weyden; каля 1400, г. Турнэ, Бельгія — 18 чэрвеня 1464, Брусель) — нідэрландскі жывапісец, прадстаўнік ранняга нідэрландскага Адраджэння.
Разам з Янам ван Эйкам лічыцца адным з заснавальнікаў і найбольш уплывовых майстроў[6] ранненідэрландскага жывапісу . Творчасць ван дэр Вэйдэна сфакусавана на зразуменні індывідуальнасці чалавечай асобы ва ўсёй яе глыбіні. Захаваўшы спірытуалізм папярэдняй традыцыі, ван дэр Вейден напоўніў старыя выяўленчыя схемы рэнесанснай канцэпцыяй актыўнай чалавечай асобы, дапоўніў іх глыбокім псіхалагізмам і эмацыйнай інтэнсіўнасцю. У канцы жыцця, па словах ВСЭ, «адмаўляецца ад універсалізму мастацкага светаўспрымання ван Эйка і канцэнтруе ўсю ўвагу на ўнутраным свеце чалавека».
Зазнаў уплыў Р. Кампена, у якога, верагодна, вучыўся. 3 1435 працаваў у Бруселі. У 1450 наведаў Італію.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Раннія творы не захаваліся. Для творчасці характэрна перапрацоўка мастацкіх прыёмаў Я. ван Эйка. У рэлігійных кампазіцыях, персанажы якіх адлюстраваны ў інтэр’ерах э відамі на прыроду або на ўмоўных фонах, галоўную ўвагу засяроджвае на выявах першага плана, на ўнутраным стане чалавека, не імкнецца да дакладнай перадачы глыбіні прасторы і бытавых дэталей абстаноўкі. У творах Р. ван дэр Вэйдэна ўраўнаважанасць кампазіцыі, эмацыянальная насычанасць і мяккасць колеру, некаторая падоўжанасць у прапорцыях выяў людзей. Сярод работ: «Распяцце», «Зняцце з крыжа», «Святы Лука малюе Мадонну», «Пакланенне вешчуноў», «Партрэт жанчыны», «Франчэска д’Эстэ» і інш. У яго творах на рэлігійныя тэмы, у выдатных псіхалагічных партрэтах спалучаецца трывога і песімізм чалавека, які не верыць у трываласць зямнога жыцця.
Зноскі
- ↑ а б в https://www.britannica.com/biography/Rogier-van-der-Weyden
- ↑ а б https://en.isabart.org/person/59520
- ↑ ECARTICO Праверана 4 верасня 2023.
- ↑ https://www.museabrugge.be/collection/work/id/0000_GRO0203_I Праверана 29 красавіка 2024.
- ↑ Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.
- ↑ Брытаніка (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вэйдэн Рагір ван дэр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0894-4