Раджанг
Выгляд
| Раджанг | |
|---|---|
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 563[1] км |
| Басейн | каля 60 000 км² |
| Расход вады | 2 700 м³/с |
| Вадацёк | |
| Вусце | Паўднёва-Кітайскае мора |
| • Вышыня | 0 м |
| • Каардынаты | 02°07′47″ пн. ш. 111°13′09″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Паўднёва-Кітайскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Саравак |
Раджа́нг[2] — рака ў Малайзіі, у штаце Саравак, у паўночна-заходняй частцы вострава Калімантан.
Даўжыня ракі 563[1] км. Плошча вадазбору каля 60 000 км². Выток ракі знаходзіцца на схілах хрыбта Іран. Працякае пераважна па ўзгорыстай раўніне. Упадае ў Паўднёва-Кітайскае мора, утвараючы балоцістую дэльту плошчай больш за 3000 км². Рака паўнаводная на працягу ўсяго года. Суднаходная да горада Сібу (130 км)[1].

Зноскі
- ↑ а б в Rajang River // Encyclopaedia Britannica (англ.)
- ↑ БелЭн 2001.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Раджанг // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 208. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 350. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. (руск.)