Радзеўцы
Вёска
Радзеўцы
| ||||||||||||||||||||||
Ра́дзеўцы[2] (трансліт.: Radzieŭcy, руск.: Радевцы) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Радашковіцкага сельсавета. Знаходзіцца за 30 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечна, 48 км ад Мінска, 5 км ад чыг. ст. Уша на лініі Мінск—Маладзечна.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Каля Пружанаў у «Рэвізіі Кобрыньскай эканоміі» 1563 г. тройчы згадваюцца носьбіты асабістага імені «Радзь»: «Радь Олишковъ», «Радь Осташевичъ», «Радь Малеевичъ» (з гнязда вёсак Малеч, Залужжа, Падкраічы). Патранімічнае прозвішча Радзевіч — з суседніх Кабакоў і Лінава.[3] У ХІХ ст. фіксавалася віленскае прозвішча Радзь[4]. Ёсць сучасныя літоўскія Radys, Radaitis[5]. Аснова Rad- частая ў складзе старажытных двухасноўных балцка-літоўскіх імёнаў[6].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У канцы XVIII ст. прыватная ўласнасць у Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1801 годе 21 двор, 128 сялян і 1 двор ваколічнай шляхты, у якім жыло 2 жыхары. Вёска належала памешчыку І. Валадзьковічу. У 2-й пал. XIX ст. ў складзе маёнтка Трашчы ў Краснасельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1857 годзе ўласнасць памешчыка Станіслава Свіды. У пач. XX ст. вёска, 202 дзесяцін зямлі, у Граніцкай сельскай грамадзе.
З лютага да снежня 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы.
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Краснае[7]. З 1927 года ў Маладзечанскім павеце.
З 1939 года ў БССР, у Маладзечанскім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі, якія ў чэрвені 1944 года спалілі 38 двароў і загубілі 5 жыхароў, 4 вывезлі ў Германію на прымусовыя работы. 5 вяскоўцаў загінулі на фронце. Пасля вайны вёска адбудавана. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года ў Мінскай абласцях. Землі ў складзе калгаса «Бацькаўшчына» (цэнтр — в. Гарнякі).
З 1991 года ў незалежнай Беларусі. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Граніцкага сельсавета[8].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1857 год — 58 жыхароў.
- 1866 год — 129 жыхароў, 15 двароў[9].
- 1897 год — 165 жыхароў, 24 двары.
- 1921 год — 206 жыхароў, 36 двароў[10].
- 1931 год — 258 жыхароў, 46 двароў[11].
- 1969 год — 188 жыхароў, 53 двары.
- 1999 год — 65 жыхароў.
- 2001 год — 58 жыхароў, 30 гаспадарак.
- 2010 год — 35 жыхароў, 19 гаспадарак.
- 2019 год — 31 жыхар.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Даніла Васілевіч Казакевіч (1902—1988), Герой Савецкага Саюза.
- Міхаіл Аляксандравіч Карчміт (1949—2004), Герой Беларусі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/minskaja.htm
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Ревизия Кобринской экономии: составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегой. — Вильна, 1876. С. 177, 211, 216, 220, 230.
- ↑ https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-NWJH-M?i=494&cat=1647808
- ↑ https://pavardes.lki.lt/?pv=9fa77dd8eb02aa3350400a30cea298d1
- ↑ Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 127.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_IX/472
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Radziowce, wieś, powiat wilejski, gmina Krasnesioło // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. — S. 472.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 3 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — 624 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0636-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Радзеўцы
