Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—9 см, пукатая, потым плоская з надтрэснутым прыўзнятым краем, брудна-шэрая, злёгку ліпкая. Мякаць белая або шараватая з мучным пахам і смакам. Пласцінкі прырослыя, шырокія, белыя або жаўтаватыя. Ножка даўжынёй 4—9 см і 1,5—3 см у дыяметры, цыліндрычная, суцэльная, валакністая. Колер ножкі белы, пазней становіцца жаўтаватым або шараватым. Споры амаль круглыя, гладкія, бясколерныя.
Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 79. — 192 с. — 60 000 экз.