Літый

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Літый (лац.: Lithium) Li — хімічны элемент І групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 3. Канфігурацыя электронных абалонак: 2s1. Належыць да шчолачных металаў. Атамная маса 6,941. Ізатопы: 6Li (7,42 %) и 7Li (92,58 %) — стабільныя.

Адкрыты ў А. Арфведсонам у 1818 годзе. Упершыню атрыманы ў свабодным выглядзе Г. Дэві ў 1818 годзе.

28-е месца па распаўсюджанасці ў зямной кары: 6,5*10−3 % па масе.

Простае рэчыва: метал серабрыста-белага колеру, вельмі лёгкі, мяккі, пластычны (можна рэзаць нажом). Шчыльнасць: 534 кг/кубічны метр, тэмпература плаўлення — 179 градусаў Цэльсія, тэмпература кіпення — 1350 градусаў Цэльсія.

Прыродныя крыніцы: асноўныя прамысловыя запасы — рапа салёных азёраў. Мінералы: спадумен, петаліт, лепідаліт. Буйнейшыя радовішчы злучэнняў літыю — у Канадзе, ЗША, ПАР, Бразіліі. Металічны Л. атрымліваюць шляхам электролізу расплаўленай сумесі хларыдаў Л. і калію.

Хімічна актыўны шчолачны метал, на паветры хутка цямнее, бо акісляецца, лёгка загараецца пры кантакце з вадою, энергічна рэагуе з вадою і кіслотамі, пры павышаных тэмпературах злучаецца з галагенамі, серай, вугляродам, крэмніем, азотам. Валентнасць: 1. Ступень акіслення ў злучэннях: +1.

Найважнейшыя злучэнні і сферы іх выкарыстання:

— кампанент розных сплаваў, цепланосьбіт у атамных рэактарах, зыходны элемент для атрымання трытыю;

піратэхніка (афарбоўвае полымя ў малінавы колер);

— арганічныя злучэнні Л. — кампаненты машынных змазак, каталізатары;

— як кампанент электралітаў у электрычных акумулятарах (шчолачных, літыйіённых, літыйпалімерных).