Разбой

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Падарожнікаў атакавалі разбойнікі» , Нікалас Берхэм(англ.) бел. (1670)

Разбой — напад дзеля непасрэднага авалодання маёмасцю з выкарыстаннем або пагрозай ужывання гвалту, небяспечнага для жыцця. Ёсць злачынствам супраць уласнасці і найбольш небяспечным відам крадзяжу. Караецца шматгадовым пазбаўленнем волі з канфіскацыяй маёмасці. Абцяжарвальнымі абставінамі лічацца пранікненне ў жыллё, прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, учыненне паўторна, гуртам асоб і дзеля авалодання маёмасцю ў буйным памеры[1].

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Паводле Статута ВКЛ 1588 г. лічыўся адным з найбольш цяжкіх злачынстваў, якія адносіліся да катэгорыі «рэчаў крывавых» і караліся смерцю. Часам пад розбоям разумелі рабаванне, грабеж. 3 разбойных нападаў Статут ВКЛ 1588 г. вылучаў наезд. Справы аб разбоі паалягалі разгляду ў замкавых судах таго павета, дзе злачынец быў схоплены. Знакі пабояў і раны аглядаў і фіксаваў возны. Паводле суб’ектаў злачынства закон вылучаў разбоі, зроблены простымі людзьмі, мяшчанамі, шляхціцамі, татарамі. Асобным артыкулам рэгуляваўся разбой учынены шляхціцам супраць купцоў на дарозе. За сховы разбойніка належала такое ж пакаранне, як і за разбой[2].

У 2010 г. установы пракуратуры ўлічылі 565 разбояў (амаль 6 разбояў на 100 000 жыхароў)[3].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Э.І. Кузьмянкова. Разбой // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 13. — С. 253. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4.
  2. Доўнар, Т. Разбой / Таіса Доўнар // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 83. — ISBN 985-11-0214-8.
  3. Ігар Шчучэнка. Скарачаецца колькасць цяжкіх злачынстваў // Звязда : газета. — 28 студзеня 2011. — № 17 (26881). — С. 1. — ISSN 1990-763x.