Раздзел 1: Мандалорац

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эпізод серыяла «Мандалорац»
Асноўная інфармацыя
Рэжысёр
Сцэнарыст
Аператар
Дата выхаду 12 лістапада 2019
Храналогія

«Раздзел 1: Мандалорац» (англ.: Chapter 1: The Mandalorian) — прэм’ерны эпізод амерыканскага серыяла «Мандалорац». Сцэнарый серыі напісаў Джон Фаўра, рэжысёрскае крэсла заняў Дэйв Філоні. Серыя выйшла на Disney+ 12 лістапада 2019 года[2].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Праз пяць гадоў пасля падзення Галактычнай імперыі найміт-мандалорац адлоўлівае на задворках Галактыкі злачынцаў і ўцекачоў. Даставіўшы чарговага палоннага, Мандалорац просіць лідара Гільдыі паляўнічых за галовамі Грыфа Карга аб больш прыбытковым заданні, і Карга адпраўляе яго да Кліента, які знаходзіцца ў бункеры ў асяроддзі імперскіх штурмавікоў. Кліент даручае Мандалорцу заданне знайсці аб’ект, які трэба даставіць жывым або прадставіць доказы яго ліквідацыі (у другім выпадку ўзнагарода будзе меншая). Калега Кліента, доктар Першынг, настайвае на тым, каб здабыча была дастаўлена жывой. Адзіная даступная інфармацыя пра аб’ект — гэта ўзрост (50 гадоў) і апошняе вядомае месцазнаходжанне. У якасці авансу Кліент дае Мандалорцу злітак бескарскай сталі, святой для яго народа. Ён адносіць сталь у логава мандалорцаў, дзе Збройніца выкоўвае з іх наплечнікі. Прыбыўшы на пустэльную планету Арвала-7, дзе апошнім разам бачылі аб’ект, Мандалорац сустракае фермера-вільгацезбіральніка на імя Куііл. Той гатовы паказаць дарогу да мэты, спадзяючыся, што паспяховае завяршэнне місіі Мандалорца верне мір на планету, якая стамілася ад бясконцай плыні паляўнічых за галовамі. Дабраўшыся да форта, Мандалорац сутыкаецца з дроідам-забойцам IG-11, якому таксама даручана заданне знайсці аб’ект. Дамовіўшыся працаваць разам, яны зачышчаюць лагер і знайсці аб’ект. Да свайго здзіўлення Мандалорац выяўляе, што іх здабыча — Дзіця, зялёная вушастая істота той жа расы, што і магістр ордэна джэдаяў Ёда. IG-11 хоча ліквідаваць яго, але Мандалорац страляе ў дроіда і забірае Дзіця жывым.

Акцёрскі склад[правіць | правіць зыходнік]

   Педра Паскаль   –   Мандалорац
   Карл Уэзэрс   –   Грыф Карга
   Вернер Херцаг   –   Кліент
   Амід Абтахі   –   доктар Першынг
   Нік Нолці   –   голас Куііла
   Тайка Вайціці   –   голас IG-11
   Эмілі Суолаў   –   Збройніца

Музыка[правіць | правіць зыходнік]

Музыку да серыі напісаў Людвіг Ёрансан. Саўндтрэк быў выпушчаны 12 лістапада 2019 года.

The Mandalorian: Chapter 1 (Original Score)
Назва Працягласць
1. «Hey Mando!» 2:13
2. «Face to Face» 5:13
3. «Back for Beskar» 2:25
4. «HammerTime» 2:17
5. «Blurg Attack» 1:25
6. «You Are a Mandalorian» 3:55
7. «Bounty Droid» 3:02
8. «The Asset» 1:35
9. «The Mandalorian» 3:18
25:23

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Паводле сайта «Internet Movie Database» серыя была адзначана 3 узнагародамі і яшчэ 3 намінацыямі. Сярод узнагарод — 2 прэміі «Эмі»[3].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  2. "The Mandalorian" Chapter 1: The Mandalorian (TV Episode 2019) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 26 лістапада 2021.
  3. The Mandalorian — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 26 лістапада 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]