Размовы:Кім Хадзееў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Кулон 2017[правіць зыходнік]

  • 1. Ізмышленні Кулона не АК. У васпамінах Чарняўскай, Захарэнкі, Някляева, Корды пра гэта ні воднага слова. Хадзеева няма, і цяпер магчыма ліць на яго гразноту?
  • 2. Ну якія выдатныя дзеячы? хто ведае нейкага Рудава?
  • 3. Што за такая тяга к галубізне?--Ohlumon (размовы) 18:02, 20 ліпеня 2017 (MSK)
  • 1. Калі асабістыя сябры Хадзеева (у дадзеным выпадку - Астапенка) не АК, то што наогул можа быць АК? Калі Чарняўская, Захаранка, Някляеў нічога не пішуць пра асабістае жыццё Хадзеева, то што з іх узяць. Не пішуць - і не пішуць. Якая гразь? Вы пра што?
  • 2. Ага, а тое, што ў пункце 1 Вы самі спасылаецеся на Чарняўскую і Захаранку (і адначасова выдаляеце іх імёны з артыкула), гэта норм? То бок калі трэба - яны значныя персоны, поруч з Някляевым, а калі трэба - то ўжо не? Што тычыцца Рудава, то аўтар памёр амаль 20 гадоў назад, а п'еса ягоная дагэтуль на сцэне (http://afisha.tut.by/theatre/komediya/). І сам Хадзееў напісаў Рудаву некралог, дзе вельмі высока ацэньваў нябожчыка. Калі мы лічым Хадзеева вартым асобнага артыкула на вікіпедыі, то імя Рудава ў гэтым артыкуле проста неабходна згадаць. А Вам было б сорамна за Вашае невуцтва, калі б Вам быў знаёмы сорам.
  • 3. А што за цяга да ваяўнічага гетэрасэксуалізму? Вікіпедыя нейтральная, ані гома, ані гетэра. І гэта, схадзіце лепш пачытайце ў вольны час арфаграфічны слоўнік, а артыкулаў не вандальце. --Uladz v (размовы) 19:39, 23 ліпеня 2017 (MSK)
Дык п'есу Рудаву зрабіў Хадзееў, і сцэнаграфію таксама. Вы не ў тэме. Кляпайце лепш пра вашых псеўдавязняў))--Ohlumon (размовы) 13:24, 24 ліпеня 2017 (MSK)
Схадзіце пасядзіце гадкоў з дзесяць ні за фіг, каб мець маральнае права заікацца пра "псеўдавязняў". А пакуль, чым вандаліць, лепш напішыце пра дасягненні Хадзеева. Рабіў сцэнаграфію, пісаў п'есы? Цудоўна! Апішыце гэта са спасылкамі на крыніцы. Усе ж будуць толькі радыя. --Uladz v (размовы) 01:11, 25 ліпеня 2017 (MSK)
  • Палемізаваць з тролем глупства, таму што любая спроба палемікі з тролем канчаецца легітымізацыяй яго пазіцыі. То бок, гэтая пазіцыя троля аказваецца раптам годнай абмеркавання. Таму - ... - вецер носіць!!--Ohlumon (размовы) 15:40, 24 ліпеня 2017 (MSK)
Каб у Вас быў хоць адзін годны ўвагі аргумент, то палемізавалі б. Я ж з Вамі палемізую, спадар троль. --Uladz v (размовы) 01:13, 25 ліпеня 2017 (MSK)
З-за празмернай вайны правак артыкул пастаўлены на ахову на тыдзень. Спадар Uladz v, мейце на ўвазе, што Вікіпедыя не "жоўтая газета", тут не месца сенсацыям і іншым нечаканым цікавым фактам. Пісаць варта толькі тое, што пацверджана афіцыйнымі крыніцамі. Да "ўспамінаў сяброў" варта ставіцца крытычна, асабліва калі гэтыя ўспаміны могуць выставіць аб'ект артыкула перад чытачамі не з лепшага боку.--Artsiom91 (размовы) 00:54, 25 ліпеня 2017 (MSK)
Спадар Artsiom91, прашу мець на ўвазе, што я абараняю тэкст не свой, а напісаны іншым удзельнікам (нават мадэратарам) вікіпедыі. І распачаў вайну правак Ohlumon, які ўзяў і знёс ні з таго ні з сяго кавалак артыкула. Што тычыцца "сенсацый", то ведаеце, гомасацыяльнасць Хадзеева ні для каго ў гэтым горадзе (горадзе, дзе жыў Хадзееў) не сенсацыя. Можна апісаць тое самае іншымі словамі, каб выглядала менш "сенсацыйна". Дык Ohlumon жа не перапісвае - проста выдаляе. Вось быў Чайкоўскі гомасэксуалам - і што ў гэтым сенсацыйнага ці "жоўтага"? --Uladz v (размовы) 01:17, 25 ліпеня 2017 (MSK)
  • Да ведама User.gifOhlumon, User.gifUladz v, User.gifArtsiom91, наконт факту гомасексуальнасці, паводле правілаў АнглВіксы, т.б. агульных правілаў, пра сучаснікаў можна пісаць пра яе толькі калі яны самі агалосілі. Сведчанні сяброў і г.д., пагатоў пасмяротныя, не з'яўляюцца крыніцай і згадвацца ў артыкуле гомасексуальнасць не можа. Бо, прынамсі, такі быў выбар асобы. Гэта калі мы лічым Хадзеева сучаснікам. Калі мы не лічым яго сучаснікам, крыніца мусіць быць вельмі аўтарытэтнай -- даследаванне вядомага хадзеевазнаўца, напрыклад (як у выпадку Чайкоўскага ці Пятра I). Аднак, у абодвух выпадках, каб згадвацца ў артыкуле, факт мусіць быць значным для біяграфія. Якая розніца любіў Хадзееў "Доктарскія" сасіскі ці "Малочныя" -- калі ён быў тэхнолагам мясаперапрацоўкі, можа, гэта і значна, а так -- не. Ці быў ён ЛГБТ-актывістам, можа ён даследаваў сексуальнасць, ці што -- чым наогул значная яго арыентацыя, апроч факту што яна магла быць. Тое ж тычыцца напрыклад вегетарыянцаў. Таму адносна зместу мушу пагадзіцца з Ohlumon, у частцы адлюстравання гомасексуалізму, але не па форме. Наконт удзельнікаў "гуртка", няма розніцы вядомы чалавек ці не, калі факт яго ўдзелу пацверджаны, напісаць пра гэта нават трэба. --Максім Л. (размовы) 21:04, 25 ліпеня 2017 (MSK)
User.gifMaksim L., дзякуй за тлумачэнні наконт гомасэксуальнасці. Тэму гэтую ў артыкул пра Хадзеева прыўнёс не я, але мяне, мякка кажучы, здзівіла, з якой лёгкасцю Ohlumon выкінуў яе з артыкула без тлумачэнняў. Маю такое пытанне: а ці прынята пісаць у вікіпедыі пра наяўнасць ці адсутнасць жонак, дзяцей ды іншых сямейных? Гэта ж таксама асабістае жыццё, і правілы павінны быць прыкладна падобныя. Хадзееў для многіх ужо не сучаснік, памёр 16 гадоў таму, нашчадкаў не пакінуў. Наколькі важнай для грамадства была (ці ёсць) гіпатэтычная гомасэксуальнасць Хадзеева - пытанне дыялектычнае (можна доўга разважаць, але, бадай, не буду перагружаць Вас лішнім інфармацыйным шумам). --Uladz v (размовы) 23:55, 25 ліпеня 2017 (MSK)
Не прынята пісаць, што нехта быў гетэрасексуалам, калі ў Хадзеева быў муж/жонка -- напісаць варта. Шлюб і дзеці, можа і суб'ектыўна, лічацца важным фактам біяграфіі. --Максім Л. (размовы) 11:12, 26 ліпеня 2017 (MSK)
Другая рэч, што Ohlumon знёс пералік імён сяброў-вучняў Хадзеева, да пытання гомасэксуальнасці наўпрост не датычны. Заяўляе, быццам у іх значнасці няма. Пры гэтым пра трох з пяці ёсць артыкулы на белвікі (Мікалай Андрэевіч Захаранка, Юлія Вісарыёнаўна Чарняўская, Анатоль Уладзіміравіч Астапенка). (Прыкол у тым, што артыкул пра Міколу Захаранку стварыў сам Ohlumon. А потым "воспылал" да яго незразумелай нянавісцю). Астатнія двое таксама асобы даволі вядомыя, і ўжо прынамсі адным радком у артыкуле пра Хадзеева іх згадаць варта. Пра Дзмітрыя Строцава ёсць артыкул на рувікі. Уладзімір Рудаў - адносна вядомы тэатральны дзеяч, да якога Ohlumon таксама мае нейкія пачуцці (ад кахання да нянавісці адзін крок?). --Uladz v (размовы) 00:05, 26 ліпеня 2017 (MSK)
Пра гэта таксама адзначыў, імёны удзельнікаў "гуртка", "вучняў" варта вярнуць незалежна ад значнасці кожнай асобы, проста для паўнаты ўяўлення пра склад гэтай групы. --Максім Л. (размовы) 11:12, 26 ліпеня 2017 (MSK)
  • Калі ласка, трымайцеся элементарнай культуры паводзін, разбірацца хто пачаў каго абражаць ("троль" і пад.) і баніць, напэўна, ні ў каго няма жадання. Палеміка наогул не наш метад, толькі дыскусія :) --Максім Л. (размовы) 21:04, 25 ліпеня 2017 (MSK)
Вось акурат з культурай паводзінаў у Ohlumon'а вялікія праблемы. У вікіпедыйных абмеркаваннях (напрыклад, артыкулаў да выдалення) карыстаецца стылем "біць ніжэй пояса". Палівае брудам герояў артыкулаў і аўтараў-вікіпедыстаў направа і налева. Найбольш мне ўрэзалася ў памяць, з якой лёгкасцю ён абазваў Юрыя Бандажэўскага "хабарнікам". --Uladz v (размовы) 00:30, 26 ліпеня 2017 (MSK)

Кулон 2020[правіць зыходнік]

Цытата Кулона — першакрыніца, а трэба другасная прынамсі, не кажучы пра аўтарытэтную, бо тычыцца асобы. Калі будзе прынамсі згадка думкі Кулона ў працах біёграфаў Хадзеева, хоць з адмаўленнем, тады і напісаць. Вышэй пісаў, што значнасці арыентацыі, пагатоў меркаваная, для біяграфіі не мае. З таго часу нічога не змянілася, сцвярджэнне Кулона засталося толькі сцвярджэннем Кулона. --Максім Л. (размовы) 14:50, 7 лютага 2020 (+03)